Талакнянка
Талакнянка | |||||||||||||||||
Талакнянка звычайная (Arctostaphylos uva-ursi) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Arctostaphylos Adans. | |||||||||||||||||
|
Талакнянка, або мучанік, мучаніца ці мучан, мучана (Arctostáphylos) — род невялікіх хмызнякоў сямейства верасовыя,
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Еўропе, Сібіры і ў гарах Цэнтральнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — талакнянка звычайная, або мядзведжае вушка, ці мядзведжая ягада (Arctostaphylos uva-ursi). Трапляецца ў хваёвых лясах на пясчанай глебе, утварае рыхлыя дзярніны. Прыстасаваны да жыцця ва ўмовах арктычнага і субарктычнага клімату.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя распасцёртыя кусцікі з моцнагалінастымі стволікамі. Парасткі доўгія, галінастыя.
Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, скурыстае, бліскучае. Кветкі ружовыя, у верхавінкавых, паніклых, аднабаковых гронках. Плод — чырвоная, мучністая ягада, корм для мядзведзяў, птушак.
Лекавыя, дэкаратыўныя, дубільныя, фарбавальныя расліны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Талакня́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Якаўлева І. М. Талакня́нка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 73. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Талакня́нка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 465. — 663 с.
- Губанов И. А. и др. Род Толокнянка — Arctostaphylos Adans. // Дикорастущие полезные растения СССР (руск.) / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 261—263. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 70 000 экз.
- Толокня́нка // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 48. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Arctostaphylos Adans. — Толокнянка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Толокнянка — род Arctostaphylos: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Arctostaphylos (англ.) // The Plant List