Талакнянка звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Талакнянка звычайная
ARCTOSTAPHYLOS UVA-URSI - BÒFIA - IB-475 (Boixerola).JPG
Агульны выгляд расліны з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctostaphylos uva-ursi (L.) Spreng.

Сінонімы
Arbutus uva-ursi L.
і інш. гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23530
NCBI  84009
EOL  583640
GRIN  t:3866
IPNI  1024084-2
TPL  kew-2647407

Талакнянка звычайная (Arctostáphylos úva-úrsi) — куст сямейства Верасовыя (Ericaceae), тыпавы від роду Талакнянка[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая родавая назва ўтворана ад стар.-грэч.: άρκτος — «мядзведзь» і стар.-грэч.: σταφυλή — «лаза»[4], відавы эпітэт uva-ursi — ад гэтых жа слоў, але лацінскіх (лац.: uva — вінаград і лац.: ursus — мядзведзь).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія народныя назвы талакнянкі звычайнай — мядзведжае вушка ці мядзведжая ягада.

Фінскія назвы расліны — sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»)[5].

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Köhler's Medizinal-Pflanzen in naturgetreuen Abbildungen mit kurz erläuterndem Texte (Plate 137) (8232797222).jpg

Шматгадовы вечназялёны моцна разгалінаваны куст або паўкуст[3], які сцелецца, вышынёй 5-30 см, з узыходзячымі галінкамі і чырвонабураю карой.

Сцеблы ляжачыя, галінастыя, укараняльныя і ўзыходзячыя[3]. Маладыя галінкі зялёныя, апушаныя, прасцёртыя.

Лісце даўгаватае, 10-25 мм даўжынёй, 4-9 мм шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобнае, скурыстае, ля аснавання звужанае ў кароткі хвосцік, на верхавіне закругленае, знізу — светла-зялёнае, матавае, да светла-іржавага[3], зверху — цёмна-зялёнае, бліскучае, з добра адрознай сетачкай уціснутых жылак[3]. Край ліста суцэльны, не апушаны. Лістаразмяшчэнне чарговае[3], жылкаванне сеткаватае, лісце зімуе. Маладое лісце па краі пакрыта пушком.

Суквецце — кароткая верхавінная гронка, якая складаецца з некалькіх панікаючых правільных бела-ружовых кветак на кароткіх кветаножках[3]. Вяночак 5-6,5 мм даўжынёй, 2,5-4 мм шырынёй, гарлачыкавы з пяцізубцовым адгінам, унутры — з жорсткімі валасінкамі[3]. Калякветнік двайны. Пылавікі цёмна-чырвоныя, з прыдаткамі, выкрываюцца ў версе дзірачкамі. Песцік адзін, слупок адзін, трохі карацей вяночка, завязь верхняя. Тычынак дзесяць, яны карацей вяночка. Формула кветкі(руск.) бел.: Male and female sign.svg[6]. Цвіце ў маі — ліпені[3].

Плод — ярка-чырвоная ягадападобная ценакарпная касцянка дыяметрам 6-8 мм, з сопкай мякаццю з пяццю костачкамі, шарападобная, мае 6-8 см у дыяметры. Плады спеюць у жніўні — верасні. Талакнянка падобная брусніцам, якія адрозніваюцца ад яе ніжняй завяззю і залозістымі кропкамі з ніжняга боку ліста.

Arctostaphylos uva-ursi 7 (5097488319).jpg
Arctostaphylos uva-ursi liście 04.07.10 p.jpg
Arctostaphylos uva-ursi 2000-07-24 Karelia RU.jpg
Arctostaphylos uva-ursi M 1.jpg
Злева направа: лісце, кветкі, расліна з пладамі, плады

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Kinnikinnik in snow (7030753119).jpg
Талакнянка звычайная ў нацыянальным парку Маўнт-Рэйнір(руск.) бел., ЗША
ARCTOSTAPHYLOS UVA-URSI - BÒFIA - IB-957 (Boixerola).JPG
Талакнянка звычайная ў Каталоніі
ARCTOSTAPHYLOS UVA-URSI - BÒFIA - IB-478 (Boixerola).JPG
Талакнянка звычайная ў Каталоніі

Шырока распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы і на поўначы Еўразіі (у паўночнай палове еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе). Параўнальна рэдкі від у Сярэдняй Расіі(руск.) бел., сустракаецца пераважна ў нечарназёмнай(руск.) бел. паласе. Сустракаецца таксама на Каўказе. Распаўсюджана на Палессі. Ва Украіне раёны збору сканцэнтраваны ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях.

Расце ў рэдкіх сухіх хваёвых і лісцяных лясах, на гарах і высечках, прыморскіх дзюнах і камяністых асыпках. Аддае перавагу адкрытым, добра асветленым сонцам месцам і не пераносіць канкурэнцыі іншых раслін. У межах свайго арэалу сустракаецца рассеяна, курцінамі. Цвіце ў маі-чэрвені. Плады спеюць у верасні.

Расліна мае патрэбу беражлівага выкарыстання, аховы і аднаўлення.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Лісце талакнянкі ўтрымлівае фенолагліказіды — арбуцін(руск.) бел. (8-16 %), метыл-арбуцін, эрыкалін(руск.) бел.; свабодны гідрахінон, дубільныя рэчывы пірагалавай групы, урсолавую кіслату, флаваноіды(руск.) бел., па структуры нагадваюць кверцэцін(руск.) бел.[3][7], фенолкарбонавыя кіслоты(руск.) бел. — галавую кіслату(руск.) бел., таксама нязначную колькасць эфірнага алею[3].

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце талакнянкі збіраюць да пачатку або ў пачатку цвіцення[3], зразаючы галінкі нажамі ці сярпамі. Пры правядзенні паўторных нарыхтовак на адным і тым жа масіве трэба збіраць не больш за 75 % раслін, перыядычнасць нарыхтовак — 4-6 гадоў. Пры зборы трэба адрозніваць талакнянку ад брусніц[3].

Сушаць галіны на адкрытым паветры ці пад навесамі. Пасля высушвання галіны абмалочваюць, выдаляюць сцеблы, а лісце пакуюць у мяшкі або цюкі вагой па 25, 50, 100 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання — пяць гадоў.

Узмоцненая нарыхтоўка лісця талакнянкі ва ўкраінскім Палессі прывяла да значнага збяднення яе запасаў, таму ўжо цяпер неабходна паклапаціцца пра ўзнаўленне зараснікаў. Развядзенне талакнянкі мэтазгодна на палянах, у звадкаваных хваёвых дрэвастоях, на высечках і гарах. Разводзіцца талакнянка як насенным, так і вегетатыўным спосабам, каранёвымі тронкамі. Падсяваннем насення ў маладыя культуры хвоі ў Літве створаны новыя масівы гэтай каштоўнай расліны.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна выкарыстоўваецца як дубільная[8], фарбавальная, лекавая і таніданосная расліна.

Медыцынскае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Uvae ursi folium 129315.jpg
Лісце талакнянкі

У якасці лекавай сыравіны(руск.) бел. выкарыстоўваюць лісце талакнянкі (лац.: Folium Uvae ursi)[3] і парасткі талакнянкі (Cormus Uvae ursi), якія нарыхтоўваюць вясной, да цвіцення, ці восенню, у перыяд поўнага паспявання пладоў. Парасткі абразаюць і сушаць пад падстрэшкамі або ў сушылках з добрай вентыляцыяй, лісце аддзяляюць ад сцеблаў ці цалкам выкарыстоўваюць маладыя парасткі.

Фармакалагічныя ўласцівасці абумоўлены утрыманнем у лісці талакнянкі звычайнай фенолагліказіда арбуціна(руск.) бел.. Пры трапленні ў арганізм арбуцін гідралізуецца да гідрахінона і глюкозы[3], які раздражняе нырачную парэнхіму, тым самым выклікаючы дыўрэтычнае дзеянне. Дзякуючы дубільным рэчывам, якія ўтрымліваюцца ў лісці, аказвае звязальнае(руск.) бел. дзеянне на страўнікава-кішачны тракт.

Лісце талакнянкі прымяняецца ў выглядзе адвару(руск.) бел.[3] як мачагоны і дэзінфікавальны сродак пры мачакаменнай хваробе, цыстыце, урэтрытах. Уваходзіць у склад лекавых збораў(руск.) бел.. Парашок лісця талакнянкі выкарыстоўваецца для вырабу таблетак. Прымяняецца лісце і ў гамеапатыі.

У народнай медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне лісце талакнянкі ўжываюць пры хваробах нырак, мачавога пузыра і іншых хваробах, выкліканых парушэннем абмену рэчываў. Рэкамендуецца таксама талакнянка пры нервовых хваробах[3], маткавых крывацёках, жаночых хваробах, рэўматызме, астме і да таго падобнае.

У ветэрынарыі[правіць | правіць зыходнік]

У ветэрынарыі адвар лісця талакнянкі выкарыстоўваюць як мачагонны сродак і пры крывавай мачы ў рагатай жывёлы.

Гарбарная і лёгкая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Талакнянка высока цэніцца ў гарбарнай прамысловасці, яе лісце і карані ўтрымліваюць да 35 % высакаякасных танідаў, прыдатных для дублення тонкіх шкур і афарбоўкі іх у цёмна-шэры і шэра-жоўты колеры.

Лісце прыдатнае і для афарбоўкі воўны ў цёмныя колеры.

Садова-паркавая гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Талакнянка — дэкаратыўнае расліна, яе дэкаратыўнасць захоўваецца на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Рэкамендуецца для гадоўлі ў садах і лесапарках, для дэкарыравання каменных горак.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя галіны і лісце талакнянкі могуць служыць крыніцай гідрахінону, які выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.

Плады служаць кормам для баравой дзічыны(руск.) бел..

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс складзены на аснове базы дадзеных The Plant List (гл. картку расліны).

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. uva-ursi. Самы распаўсюджаны падвід, расце ў арктычных і субарктычны раёнах Еўразіі і Амерыкі, а таксама ў гарах больш паўднёвых рэгіёнаў.
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. adenotricha. Распаўсюджаны ў гарах Невады (ЗША).
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. coactilis. Распаўсюджаны ў прыбярэжных раёнах Паўночнай і Цэнтральнай Каліфорніі (ЗША).
  • Arctostaphylos uva-ursi subsp. cratericola. Гэты падвід эндэмічны для высакагорных раёнаў Гватэмалы, дзе расце на вышыні 3000-4000 м над узроўнем мора.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе выява талакнянкі звычайнай была выкарыстана на паштовай марцы Балгарыі[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Толокнянка обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 104-105. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. Арктостафилос // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  5. Вахрос И., Щербаков А. Большой финско-русский словарь / Под ред. В. Оллыкайнен и И. Сало — 6-е изд., стер. — М.: Живой язык, 2006. — 816 с. — 1550 экз. — ISBN 5-8033-0372-0.
  6. Сербин А. Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов — Харьков, 2003. — С. 149. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
  7. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 247. — ISBN 5-06-000085-0.
  8. Дубильные материалы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  9. https://нумизмания.рф/catalogue/8118/248240/ (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]