Тальк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тальк
Формула Mg3Si4O10(OH)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Бледна-зялёны, белы, шэры, жаўтавата-белы, карычнявата-белы
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны (перламутравы)
Празрыстасць Напаўпразрысты
Цвёрдасць 1
Спайнасць Дасканалая па {001}
Шчыльнасць 2,7—2,8 г/см³
Тальк

Тальк[1] — Mg3Si4O10(OH)2 — мінерал падкласа слаістых сілікатаў. Мае аксіду магнію (MgO) да 31,7 %, дамешкі аксіду жалеза (FeO) да 5 %, нікелю, алюмінію, марганцу, тытану, натрыю і іншыя[1].

Крышталічнае рэчыва. Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Уяўляе сабой тлусты навобмацак рассыпісты парашок белага (зрэдку зялёнага) колеру. Якасць тальку вызначаецца яго белізной. Цвёрдасць 1 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2776—2824 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах.

Разнастайнасці:

  • мінесатаіт (утрыманне жалеза 50—80 ат. %);
  • вілемсеіт — з вялікім утрыманнем нікелю;
  • стэатыт (тлушчак) — шчыльны масіўны;
  • агаліт — тонкавалакністы;
  • высакародны тальк — празрысты светлы[2].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У прамысловых мэтах выкарыстаюць молаты тальк, мікратальк і г. д. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў вытворчасці гумы, паперы, лакаў і фарбаў, вогнетрывалай керамікі і інш. Таксама тальк выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Стэатыт — вырабны камень[1].

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Тальк утвараецца пры метамарфізме магматычных і асадкавых карбанатна-магнезітавых горных парод. Радовішчы тальку маюцца ў Аўстрыі, Канадзе, ЗША, Расіі, Францыі і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. ВСЭ 197.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тальк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 409. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тальк / Смолин П. П. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 238—239. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тальк // // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 309. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]