Універсітэт імя М. Фліндэрса
Выгляд
Універсітэт імя М. Фліндэрса | |
---|---|
англ.: Flinders University | |
Арыгінальная назва | англ.: Flinders University |
Заснаваны | 1966 |
Студэнты | 15 110 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | flinders.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя М. Фліндэрса (англ.: Flinders University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1966 годзе, універсітэт быў названы ў гонар брытанскага мараплаўца Мэцью Фліндэрса, які даследаваў узбярэжжа Аўстраліі ў пачатку ХІХ стагоддзя. Галоўны кампус у Бедфард-парку на поўдні Адэлаіды размешчаны на 156 акрах садоў і пагоркаў, што робіць яго вельмі зялёным універсітэтам.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж бізнесу, дзяржаўнага кіравання і права
- Каледж адукацыі, псіхалогіі і сацыяльнай работы
- Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж медыцыны і грамадскага здароўя
- Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
- Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя М. Фліндэрса
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы