Урад Вацлава Ластоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пяты ўрад БНР
Краіна
Тып арганізацыі урад
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларуская Народная Рэспубліка
Кіраўнікі
Старшыня ўраду Вацлаў Ластоўскі
Заснаванне
Дата заснавання 13 снежня 1919
Ліквідацыя
Дата скасавання 20 красавіка 1923
Матчыная арганізацыя Народная Рада БНР

Урад Вацлава Ластоўскага (пяты, часам называецца як шосты ўрад БНР[1]) — урад БНР, сфармаваны 13 снежня 1919 года Народнай Радай БНР. Праз 3 дні пасля стварэння ўрада яго старшыня Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі на 2 месяцы.

Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919—1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?—пасля 1931), брат Вацлава Ластоўскага[1].

Пасля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана Дзяржаўная калегія на чале з П. Крачэўскім (шосты Урад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс, у выніку якога сфармаваўся новы ўрад.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Імя Выява Партыя Тэрмін паўнамоцтваў
Пачатак Заканчэнне
Старшыня ўраду Вацлаў Ластоўскі
149x149пкс(недаступная спасылка)
149x149пкс(недаступная спасылка)
БПСР 13 снежня 1919 20 красавіка 1923
Намеснік старшыні,

народны міністр юстыцыі

Аляксандр Цвікевіч
154x154пкс(недаступная спасылка)
154x154пкс(недаступная спасылка)
БПСФ верасень 1918 23 жніўня 1923
Народны міністр замежных спраў Яўген Ладноў
? 13 снежня 1919 8 траўня 1921
Аляксандр Цвікевіч
154x154пкс(недаступная спасылка)
154x154пкс(недаступная спасылка)
БПСФ травень 1921 кастрычнік 1925
Народны міністр фінансаў Яфім Бялевіч
БПСФ 13 снежня 1919 верасень 1920
Аляксандр Вальковіч БПСР верасень 1920 1923
Народны міністр унутраных спраў Тамаш Грыб
БПСР 13 снежня 1919 10 кастрычніка 1922[1]
Дзяржаўны сакратар Клаўдзій Дуж-Душэўскі
БПСР 13 снежня 1919 20 красавіка 1923
Дзяржаўны кантралёр Лявон Заяц
БПСР 13 снежня 1919 ?

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]