Фобас (спадарожнік Марса)
Фобас | |
---|---|
спадарожнік Марса | |
Першаадкрывальнік | Асаф Хол[1] |
Дата адкрыцця | 18 жніўня 1877[2] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 9 377,1 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,0151 |
Перыяд абарачэння | 0,3189 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 10,66 ± 0,02 exagram[3] |
Шчыльнасць | 1,876 gram per cubic centimetre |
Фобас (грэч. φόβος — страх; адсюль: фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Адкрыты ў 1877 годзе амерыканскім астраномам А. Холам.
Размешчаны на адлегласці 2,77 радыуса Марса ад цэнтра планеты. Робіць адзін абарот за 7 гадзін 39 хвілін 14 секунд, што хутчэй за абарот Марса вакол уласнай восі. У выніку на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.
Перыяд абароту вакол сваёй восі — супадае з арбітальным, г.зн. Фобас павернуты да Марса адным бокам.
Памеры Фобаса — 26,6×22,2×18,6 км, сярэдні радыус — 9377,2 км. Плошча паверхні — каля 6100 км2. Паверхня пакрытая кратэрамі.
У 1988 годзе да Марса і яго спадарожнікаў накіроўваліся дзве савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Фобас». Чарговая экспедыцыя намечаная на 2009 год у рамках праграмы Расійскага касмічнага агенцтва была адкладзена на лістапад 2011 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ https://iopscience.iop.org/article/10.1086/122784 — doi:10.1086/122784
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Приёмный сын Марса (руск.)
- Спутники Марса Фобос и Деймос (Страх и Ужас) (руск.)