Ханс Бальдунг
Ханс Бальдунг | |
---|---|
ням.: Hans Baldung | |
| |
Імя пры нараджэнні | ням.: Hans Baldung |
Дата нараджэння | не раней за 1484 і не пазней за 1485 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | верасень 1545[1][3] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, гравёр, мастак-гравёр, графічны дызайнер, вітражыст, book artist, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | партрэт і рэлігійны жывапіс[d] |
Мастацкі кірунак | Верхнегерманская школа |
Вядомыя працы | карціны, гравюры, малюнкі |
Уплыў | Альбрэхт Дзюрэр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ханс Бальдунг (ням.: Hans Baldung, мянушка Грын ням.: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швебіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнегерманскай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з гуманістычна адукаванай сям'і юрыста. Неўзабаве пасля нараджэння Ханса сям'я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбергу, дзе застаецца да 1507 года, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфеленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыццё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.
Працаваў у Брэйсгау, Швейцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупа.
Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым манастыры, напісаныя ім у 1496 г., і галоўны алтар Фрайбургскага сабора, скончаны ў 1516 годзе.
Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізенгеймскага алтара, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музеі Унтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтара з'яўляецца Маціяс Груневальд.
Зноскі
- ↑ а б в Baldung Grien // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00010659 Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ National Gallery of Art - Collection
- ↑ а б RKDartists
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).