Хельсінкскі ўніверсітэт
Хельсінкскі ўніверсітэт | |
---|---|
Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet | |
Від на Сенацкую плошчу Хельсінкі. Будынак універсітэта — злева | |
Арыгінальная назва | Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet |
Міжнародная назва | University of Helsinki |
Заснаваны | 1640 |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Рэктар | Sari Lindblom[d] |
Студэнты | 38 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хельсінкі |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хельсінкскі ўніверсітэт (фінск.: Helsingin yliopisto, шведск.: Helsingfors universitet, лац.: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).
З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з'яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).
Канцлер універсітэта з 2008 года — Ілька Нійнілуота.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку.
Пасля пажару 1827 года рашэннем імператара Мікалая I пераведзены з Турку ў Гельсінгфорс і атрымаў назву Аляксандраўскага, у гонар яго брата імператара Аляксандра I.
У 1944 годзе некаторыя будынкі ўніверсітэта былі знішчаны савецкай бамбардзіроўкай.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хельсінкскі ўніверсітэт
- helsinki.fi/yliopisto/ — афіцыйны сайт Хельсінкскага ўніверсітэта (фін.) (шведск.) (англ.) (Праверана 4 кастрычніка 2010)
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.