Хобіт, або Туды і назад
Хобіт, або Туды і назад | |
---|---|
The Hobbit, or There and Back Again | |
| |
Жанр | Дзіцячае эпічнае фэнтэзі |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 21 верасня 1937 |
Выдавецтва | George Allen & Unwin |
Месца публікацыі | Вялікабрытанія |
Колькасць старонак | 310 |
Ілюстратар | Дж. Р. Р. Толкін |
Афармленне | Дж. Р. Р. Толкін |
Носьбіт | папера |
Наступны | Уладар Пярсцёнкаў |
Персанажы | Більба Торбінс, Торын Дубашчыт, Гэндальф, Смог, Элранд, Gollum[d], Beorn[d] і Бард Лучнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Хо́біт, або́ Туды́ і наза́д» (англ.: The Hobbit, or There and Back Again) — дзіцячы фэнтэзійны раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, апублікаваны 21 верасня 1937. Кніга атрымала прызнанне і лічыцца класікай дзіцячай літаратуры. Галоўны персанаж твору — хобіт Більба, які ўдзельнічае ў выправе гномаў па скарбы, якія ахоўвае цмок па імі Смог. Прайшоўшы праз розныя выпрабаванні і пабачыўшы дзівосы свету, Більба становіцца дасведчаным, мужным і адважным. Мноства сустрэтых ім на шляху персанажаў сыходзяцца зноў у заключнай бітве дзеля перамогі над злом. Цэнтральнай тэмай рамана з'яўляюцца персанальнае развіццё і гераізм.
Уражаны поспехам «Хобіту», выдавец запатрабаваў ад аўтара працягу, і Толкін пачаў працу над «Уладаром Пярсцёнкаў», падчас якой уносіў у «Хобіта» пэўныя змяненні дзеля іх большай адпаведнасці. Гэтыя значныя змены былі ўключаны ў другое выданне раману, наступныя выданні таксама выдаваліся з папраўкамі, аднак ужо нязначнымі.
Па матывах «Хобіту» былі створаны сцэнічныя, тэле-, кіна- і радыёадаптацыі, настольныя і відэагульні.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гандальф заваблівае Більба Торбінса ў склад гурта гномаў на чале з Торынам Дубашчытам, якія маюць намер адваяваць Самотную гору з яе скарбамі, якую ахоўвае цмок Смог. Задача Більба ў выправе — выконваць ролю злодзея, бо ён здольны красціся цішэй за гномаў. Не верачы сваім словам, Більба пагаджаецца, абражаны недаверам гномаў.
Першым выпрабаваннем на іхнім шляху стала сустрэча з тролямі, уратавацца ад якіх гномы здолелі толькі дзякуючы дапамозе Гандальфа. У Раздоле Элранд расшыфроўвае карту гары, тлумачачы, што існуе сакрэтны праход да пячор. Трапіўшы ў Туманныя горы, яны былі спайманы гоблінамі і апынуліся глыбока ў падзямеллях. Гандальф выратаваў іх і тут, аднак падчас уцёкаў вонкі Більба адстаў і, блукаючы ў тунэлях, знайшоў загадкавы пярсцёнак. Спаткаўшы Голума, ён просіць таго дапамогі, аднак Голум прапануе яму паразгадваць загадкі. Калі пераможа Більба, тады Голум абяцае вывесці яго наверх; у іншым выпадку ж Більба будзе з'едзены. З дапамогай пярсцёнка, які можа рабіць носьбіта нябачным, Більба ўцякае і даганяе гномаў. За кампаніяй гоняцца горныя оркі на варгах, аднак вандроўнікаў уратоўваюць арлы.
Пэўны час па дарозе да Цемналесся ім дапамагае пярэварацень Беарн, аднак у цёмны лес яны ўваходзяць без яго поні і без Гандальфа. У Цемналессі Більба ўратоўвае гномаў ад гіганцкіх павукоў, а пасля з падзямелляў лясных эльфаў. На іхнім шляху да Адзінокай гары знаходзіцца горада пасярод возера, насельнікі якога бачаць у гномах выканаўцаў даўняга прароцтва пра знішчэнне Смога.
Кампанія дасягае Адзінокай гары і адшуквае сакрэтныя дзверы; Більба даследуе цмокава логава, дзе выкрадае вялікі кубак і выяўляе прарэху ў цмокавай скуры. Смог, вырашыўшы, што госці прыйшлі з Азёрнага горада, вырашае знішчыць яго. Аднак дрозд, што пачуў Більбаў расповед пра неабароненае месца на цмокавым бруху, паведамляе пра гэта аднаму з абаронцаў горада Барду, які забівае Смога трапным стрэлам.
Калі гномы авалодваюць гарой, Більба знаходзіць Аркенстон, фамільную каштоўнасць дынастыі Торына, і прыхоўвае яе. Лясныя эльфы і азёрныя людзі абложваюць гару, патрабуючы кампенсацыю за сваю дапамогу, рэпарацыі за знішчэнне Горада-на-возеры і вяртання сваіх колішніх скарбаў, сабраных пад гарой цмокам. Торын адмаўляецца і рыхтуецца да абароны, паклікаўшы на дапамогу сваіх суродзічаў з Поўначы. Більба аддае Аркенстон Каралю эльфаў спадзеючыся, што гэта дапаможа спыніць вайну, аднак Торын не жадае кампрамісаў. Ён выганяе Більба, і бітва здаецца непазбежнай.
У гэты час з'яўляецца Гандальф са звесткамі пра набліжэнне войска гоблінаў і варгаў. Эльфы, людзі і гномы аб'ядноўваюцца, аднак толькі дапамога Арлоў і Беарна дазваляе атрымаць вызначальную перамогу ў бітве, якая стала вядомая як бітва Пяці войскаў. Смяротна паранены Торын мірыцца перад сконам з Більбам, які бярэ сабе толькі малую частку скарбу ад дамоўленага яму і тым не менш вяртаецца дахаты заможным хобітам.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Хобіт перакладзены на беларускую мову Дзмітрыем Магілёўцавым у 2002 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- J. R. R. Tolkien. The Annotated Hobbit / Douglas A. Anderson. — Houghton Mifflin Harcourt, 1988. — ISBN 0-3954-7690-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хобіт, або Туды і назад
- Галерэя перакладаў «Хобіта»