Балін (Міжзем’е)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Балін (англ.: Balin) — правадыр гномаў, сын Фундзіна і старэйшы брат Дваліна. Быў адным з гномаў, якія адправіліся з Більба Бэгінсам і Гэндальфам у паход да Эрэбара, вакол якога разгортваецца дзеянне «Хобіта».

Балін быў членам атрада, сабранага Торынам Дубашчытам, для знішчэння цмока Смога і вызвалення ад яго горнага каралеўства Эрэбар. Ён быў адзіным, пра каго акрамя Торына было дакладна вядома, што ён быў там да прыходу дракона. Цікава, што ў «Хобіце» гаворыцца, што ў дзень прыходу дракона ён быў разам з Торынам, але ў адпаведнасці з Дадаткам А да «Уладара Пярсцёнкаў» у той дзень Баліну было толькі 7 гадоў, а Торыну — 24, хоць Торын тут жа адзначае, што акрамя Трора і Траіна выжылі тыя маладыя гномы, што з-за цікаўнасці блукалі па-за Гарой.

Напачатку «Хобіта» гаворыцца, што Балін быў другім па ліку гномам, які прыйшоў у дом Більба. Першым быў яго брат Двалін. Абодва браты ігралі на віёле.

Сярод гномаў, апісаных у «Хобіце», Балін быў другім па ўзросце гномам атрада пасля Торына, таму ён гаварыў ад імя атрада, калі яго ўдзельнікаў узяў у палон кароль эльфаў.

Ён апісаны як «заўсёдны дазорца» гномаў: ён заўважыў Більба, які падыходзіў да «Зялёнага цмока» ў Баюотэры, таксама быў першым, хто ўбачыў касцёр троляў і эльфаў у Ліхалессі. Аднак у любым выпадку ён не мог заўважыць Більба (схаванага нябачнасцю ад надзетага Пярсцёнка Усеўладдзя), быўшы дазорцам атрада пасля ўцёкаў ад гоблінаў у Імглістых горах. Пасля гэтай невялікай хітрасці Балін пачаў паважаць Більба за яго здольнасці, бо лічыў сябе вельмі ўважлівым. Ён быў адзіным гномам, які пагадзіўся суправаджаць Більба па тайным праходзе да логава Смога, а таксама адзіны з усяго атрада наведваў Більба ў Бэг Эндзе пасля яго вяртання дамоў.

Надмагілле Баліна ў Зале Мазарбул

У 2989 г. Т.Э. Балін пакінуў Эрэбар і ўвайшоў у Морыю разам з Оінам, Оры, Флоі, Фрарам, Лоні, Налі і мноствам іншых гномаў. Ён знайшоў там Сякеру Дурына. Загінуў Балін у Азанулбізары 5 лістапада 2994 г.: яго застрэліў орк-лучнік з-за каменя ў той момант, калі ён глядзеў у возера Кхелед-зарам.

У «Брацтве Пярсцёнка» галоўныя героі знаходзяць магілу Баліна ў Зале Мазарбул. Гэндальф знаходзіць гномчыну кнігу летапісаў, напісаную Оры, і знаходзіць у ёй запіс пра смерць Баліна ад стралы орка.

На магіле Баліна было напісана рунамі Даэрана на мове гномаў (у беларускай транслітарацыі): «Балін Фундзінул Узбад Казад-думу». Пад гэтым запісам драбнейшым шрыфтам прыводзіцца транслітарацыя гэтай жа фразы рунамі Кірта, але з англійскай мовы (які, як відаць, выкарыстоўваецца як вестран): «Балін, сын Фундзіна, цар Морыі» (англ.: Balin, son of Fundin, Lord of Moria).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fran Walsh, Philippa Boyens, Peter Jackson: The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring. Screenplay based on the novels by J.R.R Tolkien. 2001.