Хуан Мануэль Фанхіа
Хуан Мануэль Фанхіа | |
---|---|
ісп.: Juan Manuel Fangio | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, пілот Формулы-1, аўтагоншчык |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1995[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
diamond Konex award[d] (1980) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан Мануэль Фанхіа (ісп. Juan Manuel Fangio; 24 чэрвеня 1911, Балькарсэ, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 17 ліпеня 1995, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі аўтагоншчык, пяціразовы чэмпіён Формулы-1. Насіў мянушку Маэстра.
Удзельнічаў у Формуле-1 у 1950-х гадах (1950—1958, за выключэннем 1952 года). З’яўляецца адным з найбольш паспяховых пілотаў: за сем поўных сезонаў выйграў пяць чэмпіёнскіх тытулаў (у 1951, 1954, 1955, 1956 і 1957 годзе), прычым чатыры з іх — запар. Таксама яшчэ двойчы станавіўся другім у чэмпіянаце. За шматгадовую гісторыю Формулы-1 па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў вынік Фанхіа пераўзышлі толькі два пілоты: у 2003 годзе гэта зрабіў Міхаэль Шумахер, а у 2019 годзе свой шосты тытул заваяваў Льюіс Хэмілтан. Першы і адзіны аргенцінскі чэмпіён свету.
Зноскі
- ↑ а б Juan Manuel Fangio // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Juan Manuel Fangio // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.