Перайсці да зместу

Хуан Эстэбан Педэрнера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Эстэбан Педэрнера
ісп.: Juan Esteban Pedernera
Сцяг прэзідэнт Аргенціны

Нараджэнне 25 снежня 1796(1796-12-25)[1]
Смерць 1 лютага 1886(1886-02-01)[1] (89 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Званне генерал і салдат
Бітвы

Хуан Эстэбан Педэрнера (ісп.: Juan Esteban Pedernera 25 снежня 1796, Сан-Хасэ-дэль-Мора, правінцыя Сан-Луіс, Аргенціна — 1 лютага 1886, Буэнас -Айрэс) — аргенцінскі вайсковец і палітык. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Аргенціны ў 1860—1861 гадах і прэзідэнта Аргенціны ў 1861 годзе. Актыўны ўдзельнік вайны за незалежнасць Аргенціны і грамадзянскай вайны ў Аргенціне.

Нарадзіўся ў 1796 годзе ў правінцыі Сан-Луіс, вучыўся ў францысканскім манастыры, але пакінуў вучобу і ўступіў у шэрагі палка коннай артылерыі, якім камандаваў Хасэ дэ Сан-Марцін. Полк удзельнічаў у вайне за незалежнасць Аргенціны супраць Іспаніі. У 1815 годзе ён удзельнічаў у бітвах пад Чакабука і Майпа ў Чылі, а затым у кампаніі па вызваленні Перу. Быў узяты ў палон іспанскімі вайскоўцамі, але здолеў збегчы і вярнуцца да сваёй арміі. 23 верасня 1823 г. Хуан Эстэбан Педэрнера, будучы ў чыне генерал-лейтэнанта, ажаніўся з Розай Хуанай Герэдэяй, якая нарадзілася ў Перу ў 1805 годзе.

У 1826 годзе ён зноў займаўся ваеннай справай, на гэты раз удзельнічаючы ў Аргенціна-бразільскай вайне. У грамадзянскай вайне ён далучыўся да ўнітарнай партыі пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Марыі Паса, і ўдзельнічаў у бітве пад Ла-Табладай супраць сіл федэралістаў. Пасля працяглага часу ў ссылцы ён вярнуўся ў краіну пасля падзеньня рэжыму Росаса і заняў пасаду сенатара ад правінцыі Сан-Луіс. У 1856 годзе быў прызначаны на пасаду камандуючага пагранічнымі войскамі, а ў 1859 годзе быў абраны на пасаду губернатара Сан-Луіс. У тым жа годзе ён прыняў удзел у бітве пад Сепедай. Пазней ён быў абраны на пасаду віцэ-прэзідэнта Сант’яга Дэркі, гэтую пасаду ён займаў у 1860—1861 гадах, пакуль Дэркі не падаў у адстаўку пасля паразы пад Павонам. Пасля гэтага Педэрнера выконваў абавязкі прэзідэнта, пакуль ўрад не быў распушчаны. У 1882 годзе ён быў прызначаны генерал-лейтэнантам Арміі рэспублікі.

Зноскі

  1. а б Juan Esteban Pedernera // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.