Карлас Марыя дэ Альвеар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карлас Марыя дэ Альвеар
Carlos María de Alvear
Карлас Марыя дэ Альвеар
сцяг
2-гі вярхоўны кіраўнік Аб'яднаных правінцый Ла-Платы
9 студзеня20 красавіка 1815
Папярэднік Гервасіа Антоніа дэ Пасадас
Пераемнік Хасэ Ігнасіа Альварэс Тамас
 
Дзейнасць палітык, салдат, дыпламат
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 25 кастрычніка 1789(1789-10-25)[1][2][3]
Смерць 3 лістапада 1852(1852-11-03)[1][2] (63 гады)
Пахаванне
Дзеці Таркуата дэ Альвеар[d] і Дыега дэ Альвеар[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал
Бітвы Аргенціна-бразільская вайна

Карлас Марыя дэ Альвеар (ісп.: Carlos María de Alvear; 25 кастрычніка 1789, Санту-Анжэлу — 3 лістапада 1852, Нью-Ёрк, ЗША) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Вярхоўны кіраўнік Аб’яднаных правінцый Ла-Платы ў 1815 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альвеар атрымаў адукацыю ў Буэнас-Айрэсе і Англіі. У 1806—1811 гадах служыў у іспанскіх каралеўскіх войсках, прымаў удзел у вайне супраць Напалеона.

У 1812 Альвеар разам з Хасэ дэ Сан-Марцінам вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе пачаў граць важную ролю ў вайне за незалежнасць аргенцінскага народа. У 1813 годзе быў старшынёй Генеральнай канстытуцыйнай асамблеі Аб’яднаных правінцый Ла-Платы, якая распрацавала канстытуцыю краіны, ў 1814 годзе ўзначаліў патрыётаў ў Буэнас-Айрэсе, якія вымусілі капітуляваць іспанскіх раялістаў у Мантэвідэа. 9 студзеня 1815 г. Альвеар заняў пасаду вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Ла-Платы. Аднак яго імкненне да асабістай улады, а таксама згоду на ўсталяванне англійскай пратэктарата над правінцыямі Ла-Платы прывялі да яго звяржэння ў красавіку таго ж года.

Альвеар бег за мяжу і вярнуўся на радзіму толькі пасля амністыі ў 1821 годзе. Пасля гэтага займаў пасады пасла ў ЗША (1824 і 1838), ваеннага і марскога міністра, а таксама галоўнакамандуючага аргенцінскімі войскамі падчас Аргенціна-бразільскай вайны (1826—1828).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1053066031 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Carlos María de Alvear // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carlos María Alvear y Balbastro // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.