Карлас Энрыке Хасэ Пелегрыні (ісп.: Carlos Enrique José Pellegrini; 11 кастрычніка1846 — 17 ліпеня1906) — аргенцінскі адвакат і палітык. Займаў пасады віцэ-прэзідэнта Аргенціны ў 1886—1890 гадах і прэзідэнта ў 1890—1892 гадах. За гэты невялікі час свайго праўлення спрыяў выхаду краіны з глыбокага крызісу, а таксама заснаваў Нацыянальны банк Аргенціны.