Адольфа Радрыгес Саа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольфа Радрыгес Саа
ісп.: Adolfo Rodríguez Saá
Arodriguezsaa.jpg

член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
10 снежня 2003 — 9 снежня 2005
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2005 — 9 снежня 2011
прэзідэнт Аргенціны[d]
23 снежня 2001 — 30 снежня 2001
Папярэднік Рамон Пуэрта
Пераемнік Эдуарда Каман'ё
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2011 — 9 снежня 2017
член Сената Аргенціны[d]
з 20 снежня 2017
Governor of San Luis province[d]
10 снежня 1983 — 22 снежня 2001
Папярэднік Hugo di Risio[d]
Пераемнік Alicia Lemme[d]

Нараджэнне 25 ліпеня 1947(1947-07-25) (75 гадоў)
Бацька Carlos Juan Rodríguez Saá[d][1]
Веравызнанне каталіцтва[2]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Аўтограф Firma Rodríguez Saá.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адольфа Радрыгес Саа Паэс Мантэра (ісп.: Adolfo Rodríguez Saá Páez Montero; 25 ліпеня 1947, Сан-Луіс) — аргенцінскі палітык, часовы прэзідэнт Аргенціны з 23 па 30 снежня 2001 г., член перанісцкай Хустысіялісцкай партыі. Стаў вядомы аб'явай найбуйнейшага ў гісторыі дэфолту.

Нарадзіўся ў вядомай і багатай правінцыйнай сям'і палітыкаў — нашчадкаў актыўнага ўдзельніка грамадзянскіх войнаў арабскага паходжання Хуана Саа. У 1971 годзе скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса, факультэт права і сацыяльных навук. Пасля падзення ваеннай хунты ў 1983 годзе Адольфа быў абраны губернатарам правінцыі Сан-Луіс.

У 2001 годзе ў Аргенціне адбылося рэзкае пагаршэнне эканамічнага становішча з-за эканамічнага крызісу. Урад быў вымушаны выплачваць працэнты па крэдытах, скарачаючы зарплаты, затрымліваючы выплату пенсій і абмяжоўваючы зняцце наяўных грошай з банкаўскіх рахункаў. У снежні ў краіне пачаліся масавыя беспарадкі якія прывялі да гібелі 20 чалавек да 20 снежня. 21 снежня прэзідэнт Фернанда дэ ла Руа сышоў у адстаўку. Пасля яго адстаўкі выконваючым абавязкі прэзідэнта павінен быў стаць віцэ-прэзідэнт, але ён сышоў у адстаўку яшчэ раней, і в.а. прэзідэнта стаў старшыня Сената Рамон Пуэрта, аднак ён прабыў на пасадзе ўсяго 48 гадзін. За гэты час на экстраным сходзе парламента часовым прэзідэнтам быў абраны Саа, прадстаўнік апазіцыйнай Хустысіялісцкай партыі. За яго аддалі галасы 169 дэпутатаў Кангрэсу, 138 галасавалі супраць.

Зноскі