Алехандра Агусцін Ланусэ
| Алехандра Агусцін Ланусэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Alejandro Agustín Lanusse | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Раберта М. Левінгстан | ||||||
| Пераемнік | Эктар Кампара | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 жніўня 1918[1] |
||||||
| Смерць |
26 жніўня 1996[1] (77 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Family Lanusse[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прафесія | Ваенны | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Прыналежнасць | Аргенціна | ||||||
| Род войскаў | Argentine Army[d] | ||||||
| Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Алехандра Агусцін Ланусэ (28 жніўня 1918 — 26 студзеня 1996) — аргенцінскі ваенны дзеяч, які фактычна займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны з 22 сакавіку 1971 года па 25 мая 1973 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы ваенную акадэмію ў 1938 годзе, узначаліў эскортнае падраздзяленне прэзідэнта. У 1951 годзе быў асуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення за ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту супраць урада Хуана Перона. Быў вызвалены ў 1955 годзе пасля «Вызваленчай рэвалюцыі», ваеннага паўстання, якое звергнула рэжым генерала Перона і ўстанавіла ваенную дыктатуру. У 1956 годзе быў прызначаны на пасаду пасла ў Ватыкане. У 1960 годзе стаў намеснікам дырэктара вышэйшага ваеннага вучылішча, а праз некаторы час — камандуючым 1-й бронекавалерыйскай дывізіяй. У 1962 годзе прыняў удзел у звяржэнні прэзідэнта Артура Франдзісі, а ў 1966 падтрымаў генерала Хуана Карласа Анганіа ў выгнанні прэзідэнта Артура Ільіа. У 1968 годзе стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Аргенціны.
Прэзідэнт
[правіць | правіць зыходнік]Ланусэ стаў прэзідэнтам Аргенціны ў 1971 годзе. За час свайго прэзідэнцтва устанавіў дыпламатычныя адносіны з Кітаем. Ва ўпраўленні краінай выпрабоўваў пастаянныя цяжкасці, звязаныя з узрастаннем актыўнасці апазіцыі. Многія палітычныя праціўнікі былі ўзятыя пад варту, і Ланусэ вырашыў пачаць супрацоўніцтва з Мантанерас (перанісцкі рух). 22 жніўня 1971 года некалькі палітычных зняволеных ажыццявілі спробу ўцёкаў з ваенна-марской базы Росан у Патагоніі, за што яны былі хутка пакараныя смерцю без суда і следства. У 1973 прэзідэнцкія выбары выйграў Эктар Кампара.
Зноскі
- 1 2 Alejandro Lanusse // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алехандра Агусцін Ланусэ- Алехандра Агусцін Ланусэ на сайце «Find a Grave» (англ.)
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
- Пахаваныя ў Аргенціне
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Асобы
- Памерлі 26 студзеня
- Прэзідэнты Аргенціны
- Военачальнікі Аргенціны
- Палітыкі Аргенціны
- Паслы Аргенціны ў Ватыкане