Перайсці да зместу

Маўрысіа Макры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрысіа Макры
ісп.: Mauricio Macri
Сцяг56-ы прэзідэнт Аргенціны
10 снежня 2015 10 снежня 2019
Кіраўнік урада Маркас Пенья
Папярэднік Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер
Пераемнік Альберта Фернандэс
Мэр Буэнас-Айраса
10 снежня 2007 9 снежня 2015
Папярэднік Хорхе Тэлерман
Пераемнік Арасіа Радрыгес Ларэта
Дэпутат Палаты дэпутатаў Аргенціны
10 снежня 2005 18 ліпеня 2007

Нараджэнне 8 лютага 1959(1959-02-08)[1][2][…] (67 гадоў)
Бацька Франсіска Макры[d]
Жонка Хуліяна Авада[d][4]
Дзеці Agustina Macri[d][5]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва[7]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт mauriciomacri.com.ar (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Маўрысіа Макры (ісп.: Mauricio Macri, нар. 8 лютага 1959, Тандыль) — аргенцінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Аргенціны з 10 снежня 2015 года.

У мінулым быў дэпутатам Ніжняй палаты аргенцінскага парламента, мэрам Буэнас-Айрэса (з 24 чэрвеня 2007 года па 10 снежня 2015 года). Прэзідэнт футбольнага клуба «Бока Хуніярс» (1995—2007). 22 лістапада 2015 года абраны прэзідэнтам Аргенціны.

Нарадзіўся ў адной з найбагацейшых сем’яў у краіне, вывучаў грамадзянскае будаўніцтва ў аргенцінскім Каталіцкім універсітэце ў Буэнас-Айрэсе. Затым ён таксама вучыўся ў бізнес-школе Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку і ў Вортанскай бізнес-школе Пенсільванскага ўніверсітэта.

Макры пачаў сваю кар’еру як аналітык у будаўнічай кампаніі SIDECO Americana s. a.

З 1984 ён працаваў у крэдытным аддзеле Citibank у Буэнас-Айрэсе, у тым жа годзе пачаў працаваць у будаўнічай кампаніі DADS, што адносіцца да яго сямейнай кампаніі Grupo Macri. У 1985 стаў яе генеральным сакратаром.

У 19861992 працаваў віцэ-прэзідэнтам, а затым прэзідэнтам кампаніі SIDECO.

У 1992 стаў намеснікам дырэктара кампаніі Sevel, якая вырабляе аўтамабілі, апраз два гады ўзначаліў яе.

У 1995 стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Бока Хуніярс», у 1999 і 2003 пераабраны на гэтую пасаду, якую займаў да 2007.

На палітычнай сцэне ён з’явіўся ў 2003, калі стаў заснавальнікам правацэнтрысцкай партыі «Compromiso para el Cambio» (Абавязацельствы да змены). У тым жа годзе ён прыняў удзел у выбарах на пасаду мэра Буэнас-Айрэса. Ён атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, а ў другім ён атрымаў 47 & nbsp;% галасоў і прайграў кандыдату ад левых Анібалю Ібарры.

У 2005 яго партыя ўвайшла ў кааліцыйную «Propuesta Republicana» (Рэспубліканскую прапанову), ад якой ён стаў членам Палаты дэпутатаў на парламенцкіх выбарах у кастрычніку таго ж года.

У лютым 2007 абвясціў аб сваім намеры прыняць удзел у наступных мясцовых выбарах на пасаду мэра сталіцы. У першым туры галасавання 2 чэрвеня ён выйграў з лікам 45,6 % галасоў. У другім туры 24 чэрвеня ён перамог свайго суперніка Даніэля Фільмусу, атрымаўшы 60,96 % галасоў.

У 2015 вырашыў пазмагацца за пасаду прэзідэнта Аргенціны. У першым туры, які адбыўся 25 кастрычніка, ён атрымаў 34,15 % галасоў, выйшаўшы ў другі тур разам з былым віцэ-прэзідэнтам Даніэлем Сіолі, які атрымаў 37,08 % і быў падтрыманы дзеючым прэзідэнтам Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер.

Зноскі

  1. Jones M. P., Wallenfeldt J. Mauricio Macri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mauricio Macri // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Political Leaders’ Affiliation DatabaseГарвардскі ўніверсітэт. Праверана 16 снежня 2021.
  4. https://www.clarin.com/politica/separaron-mauricio-macri-juliana-awada_0_8IAe6WVT2j.html — 2026.
  5. https://www.parati.com.ar/news/quien-es-agustina-macri-la-cineasta-que-es-hija-del-ex-presidente-y-que-filmara-la-vida-de-maxima-zorreguieta/
  6. https://www.parlamentario.com/2020/10/29/mario-daniele-pide-ante-las-autoridades-italianas-le-quite-la-doble-ciudadania-a-mauricio-macri/
  7. https://www.lanacion.com.ar/906842-mauricio-macri-mas-alla-de-la-politica