Альфрэда Сен-Жан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэда Сен-Жан
ісп.: Alfredo Oscar Saint-Jean
прэзідэнт Аргенціны
18 чэрвеня 1982 — 1 ліпеня 1982
Папярэднік Леапольда Галцьеры
Пераемнік Reynaldo Bignone[d]

Нараджэнне 11 лістапада 1926(1926-11-11)
Смерць 2 верасня 1987(1987-09-02) (60 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Аргенціна
Род войскаў Argentine Army[d]
Званне генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфрэда Оскар Сэн-Жан (ісп.: Alfredo Oscar Saint-Jean; 11 лістапада 1926, Буэнас-Айрэс — 2 верасня 1987, Часкамус, правінцыя Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал, міністр унутраных спраў Аргенціны і в.а.прэзідэнта Аргенціны ў 1982 годзе. Брат палітыка-нацыяналіста Іберыка Сен-Жана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кадравы вайсковы афіцэр. У другой палове 1970-х гадоў — камандуючы 1-й бронекавалерыйскай брыгадай.

Уваходзіў ва ўрадавы кабінет Леапольда Гальцьеры. Займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, у гэтай якасці 30 сакавіка 1982 г. узначальваў рэпрэсіі супраць удзельнікаў прафсаюзных дэманстрацый на плошчы Мая. Сен-Жан апраўдваў рэпрэсіі барацьбой з «падрыўнымі элементамі».

Пасля сыходу Гальцьеры ў адстаўку ў сувязі з паразай Аргенціны ў Фалклендскай вайне Сен-Жан 18 чэрвеня 1982 года быў прыведзены да прысягі як выконваючы абавязкі прэзідэнта краіны. 1 ліпеня таго ж года перадаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы Рэйнальда Біньёнэ.

У 1985 годзе быў асуджаны ў ліку іншых кіраўнікоў вайсковай хунты. Былому міністру былі прад’яўлены 33 абвінавачанні ў злачынствах супраць чалавецтва, уключаючы выкраданні, катаванні і забойствы, якія ўчыняліся ў цэнтральных і заходніх раёнах правінцыі Буэнас-Айрэс. Прыгавораны да турэмнага зняволення, але вызвалены па законе аб амністыі. Памёр у верасні 1987 года. Пахаваны на могілках Ла-Чакарыта.

Зноскі