Хімачал-Прадэш
Хімачал-Прадэш | |
---|---|
हिमाचल प्रदेश, Himachal Pradesh | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1971 |
Кіраўнік | Sukhvinder Singh Sukhu[d] |
Насельніцтва (2001) |
6 077 900 (20-е месца) |
Шчыльнасць | 109 чал./км² |
Плошча | 55 673 км² |
Вышыня над узроўнем мора |
2 319 м |
Часавы пояс | UTC+05:30 |
Абрэвіятура | IN-HP |
Код ISO 3166-2 | IN-HP |
Паштовыя індэксы | 17 |
Код аўтам. нумароў | HP |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хімачал-Прадэш (англ.: Himachal Pradesh з хіндзі: «краіна заснежаных гор») — штат на поўначы Індыі. Гранічыць са штатамі Джаму і Кашмір на поўначы, Пенджаб на захадзе і паўднёвым захадзе, Хар’яна і Утар-Прадэш на поўдні, Утаракханд на паўднёвым усходзе, з Кітаем (Тыбет) на ўсходзе. Займае 17-е месца сярод штатаў па плошчы (55 673 км²) і 20-е па насельніцтву (6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Шымла, некалі — летняя сталіца Брытанскай Індыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з багацейшых штатаў Індыі, пастаўшчык гідраэлектраэнергіі для Дэлі, Пенджаба і Раджастхана. 45 % ВУП дае сельская гаспадарка, у якой занята больш за 70 % працоўных. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, ячмень, кукурузу. ВУП штата складае каля 6 млрд долараў ЗША (2006), штогадовы эканамічны рост каля 10 %.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]95 % насельніцтва — індуісты (найвялікшая прапорцыя ў Індыі), 2 % — мусульмане.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).