Царква Сан-Джавані ін Брагора
Каталіцкая царква | |
Царква Сан-Джавані ін Брагора | |
---|---|
San Giovanni in Bragora | |
45°26′03,54″ пн. ш. 12°20′48,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | Готыка |
Дата заснавання | 829 і 1464 |
Будаўніцтва | VIII стагоддзе — IX стагоддзе |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | sgbattistainbragora.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Сан-Джавані ін Брагора (італ. San Giovanni in Bragora) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.
Першапачаткова царква была закладзена ў пачатку VIII стагоддзя. У IX стагоддзі дож П'етра III Кандзіяна перабудоўвае яе, каб зрабіць сховішчам мошчаў Святога Іаана Хрысціцеля.
Царква выканана ў простым гатычным стылі. Такі выгляд яна атрымала ў выніку яшчэ адной перабудовы, выкананай паміж 1475 і 1505 гадамі.
У прыдзеле злева ад галоўнага алтара знаходзіцца трыпціх Барталамеа Віварыні «Мадонна з дзіцем, св. Янам і св. Андрэем ». У царкве таксама знаходзяцца некалькі прац Чымы ды Канельяна і Альвізэ Віварыні, у тым ліку «Уваскрэсенне» (1498).
Царква вядомая тым, што ў ёй быў ахрышчаны Антоніа Вівальдзі і П'етра Барба, будучы Папа Рымскі Павел II. У прыходзе царквы нарадзіўся драматург Джачынта Галіна.
У цяперашні час у царквы захоўваюцца нятленныя мошчы святога патрыярха Александрыйскага Іаана Міласцівага, шып з цярновага вянка Збавіцеля, а таксама крыж з часціцамі Дрэва Святога Жыватворчага Крыжа Гасподняга, ім карыстаўся ў час набажэнстваў вялебны Сава Асвячоны.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Newton Compton, 2008. ISBN 88-541-0819-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Сан-Джавані ін Брагора