Перайсці да зместу

Ціхан Піменавіч Бумажкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціхан Піменавіч Бумажкоў
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1910(1910-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1941(1941-12-01) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне Старшы палітрук
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ці́хан Пі́менавіч Бумажко́ў (30 чэрвеня 1910, пасёлак Свіягіна[1] (цяпер Спаскі раён, Прыморскі край[2]) — лістапад ці 1 снежня 1941) (па іншых даных, 2 ліпеня 1909, горад Дальнерэчанск Прыморскага краю — 23 верасня 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1941)[1].

Выхадзец з беднай сялянскай сям’і.

У 1907 годзе сям’я ў пошуках заробку пераехала з Магілёўскай губерні ў Прымор'е (дзе і нарадзіўся Ціхан), а ў 1922 годзе вярнулася на радзіму. У 1930[3] скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах[4].

Член УКП(б) з 1930 года. Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум у 1933. У 1933—1935 гадах — у Чырвонай Арміі. З 1935 года — дырэктар завода, затым — старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Палескай вобласці БССР, з ліпеня 1939 — першы сакратар Акцябрскага райкама КП(б)Б Палескай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1939 года[1].

У канцы чэрвеня 1941 года стаў адным з арганізатараў знішчальнага батальёна, а затым на яго аснове — партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік», аднаго з першых на Беларусі, у якім стаў камісарам. Узаемадзейнічаючы з часткамі Чырвонай Арміі, атрад наносіў удары па тылах і штабах супраціўніка, знішчаў масты, праводзіў дыверсіі. Так, 16—18 ліпеня быў разгромлены штаб нямецкай дывізіі ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна: акрамя палонных былі захопленыя 55 браня- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамі і грузам, штабныя дакументы. 6 жніўня Бумажкоў і камандзір атрада Фёдар Паўлоўскі першымі з партызан былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза[1].

У жніўні 1941 года быў адкліканы ў Чырвоную Армію і накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт начальнікам палітаддзела кавалерыйскай групы ў корпусе А. І. Гарадавікова.

Загінуў пры выхадзе з акружэння ў баі ў раёне вёскі Оржыца Палтаўскай вобласці[1].

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года адзін з першых арганізатараў партызанскіх атрадаў у Беларусі Бумажкоў Ціхан Піменавіч удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[5].
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна
Паштовая марка СССР

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Бумажков Тихон Пименович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. У трэцім выданні Вялікай Савецкай энцыклапедыі месцам нараджэння пазначаны Чавускі раён Магілёўскай вобласці
  3. Бумажков, Тихон Пименович (руск.)
  4. Княжицкая средняя общеобразовательная школа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2014. Праверана 2 жніўня 2013.
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тт. Бумажкову Т. П. и Павловскому Ф. И., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против германского фашизма» от 6 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.
  • Бумажкоў Ціхан Піменавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 135. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994. — С. 125.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X