Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі
у майстэрні скульптара 9 сакавіка 2015
у майстэрні скульптара 9 сакавіка 2015
Дата нараджэння: 16 лютага 1924(1924-02-16) (94 гады)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: скульптар
Жанр:
Вядомыя працы: Помнік Адаму Міцкевічу, Мінск
Помнік Францыску Скарыну, Полацк
Помнік Я. Купалу, Мінск
Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна
Уплыў: Аляксей Глебаў
Узнагароды:
Ордэн Францыска Скарыны
Званні: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Прэміі: Дзяржаўная прэмія СССР — 1977
Скульптуры на фасадзе будынка Сувораўскага вучылішча.
Скульптуры на «Варотах Мінска».

Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (16 лютага 1924, Мазавец, Польшча) — беларускі савецкі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на тэрыторыі Польшчы ў Мазоўшы. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты[2]. Сярэднюю адукацыю Андрэй Заспіцкі атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна[3].

Ваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанский раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Толькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З гэтага часу Андрэй Заспіцкі актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. Дыяпазон яго творчасці быў даволі шырокі, але галоўнай тэмай быў мужны і моцны, шчодры душой чалавек-працаўнік, чалавек-абаронца. Скульптар зноў вяртаўся да вобраза Ф. Э. Дзяржынскага, над якім працаваў яшчэ ў юнацтве.

Помнік Ф. Скарыну ў Полацку

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

ХХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і Н. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.

Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.

Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.

У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы Мінска[4]. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».

Помнік А. Міцкевічу ў Мінску

ХХІ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі