Чэрцень (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэрцень
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Басейн 492 км²
Расход вады 2,26 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Казіміраўка
 • Каардынаты 51°59′36″ пн. ш. 28°52′59″ у. д.HGЯO
Вусце Славечна
 • Месцазнаходжанне за 2,2 км ад вёскі Новая Рудня
 • Вышыня 123 м
 • Каардынаты 51°39′37,50″ пн. ш. 29°03′51″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Мазырскі раён, Ельскі раён
physical
Чэрцень (рака)
Чэрцень (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Чэ́рцень — рака ў Мазырскім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 43 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Сярэдні расход вады 2,26 м³/с. Плошча вадазбору 492 км² на тэрыторыі Мазырскага Палесся. Рака пачынаецца ў Мазырскім раёне канавай за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Казіміраўка. Упадае ў Славечну прыкладна за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новая Рудня Ельскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Берагі маюць вышыню 1,5—2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]