Перайсці да зместу

Эдуард Сямёнавіч Ханок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Сямёнавіч Ханок
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 красавіка 1940(1940-04-18) (84 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, аўтар песень
Жанры песня
Супрацоўніцтва Эдуард Хіль, Ала Пугачова, Крысціна Арбакайтэ, Песняры, Верасы, Самацветы, Сябры, Аляксандр Саладуха
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Эдуард Сямёнавіч Ханок (нар. 18 красавіка 1940) — савецкі і беларускі музыкант і кампазітар. Народны артыст Беларусі (1996).

Нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам з сям’ёй пераехаў жыць у горад Брэст Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].

У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску. Падчас навучання ў Мінску па вечарах будучы кампазітар іграў у рэстаране «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасці) і кватараваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].

У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросце 20 год ён напісаў сваю першую песню)[1]. З 1973 года — член Саюза кампазітараў; з 2001 года — заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].

Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой з лютага 2010 года (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расійскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Райкова балатаваўся ў Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзвюх дачок — Руслану (старэйшую), Святлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Мінску[2].

Працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго творы ўваходзілі ў рэпертуар Алы Пугачовай, Эдуарда Хіля, ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песняры». З’яўляецца аўтарам папулярных песень «Зима» («Потолок ледяной»), «Песня первоклассника» («То ли еще будет»), «Журавлик» («Ты возьми меня с собой»), «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы» («Лягу, прылягу»), «Самурай», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Жаўраначка».

«Тэорыя хваль»

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адыходу ад кампазітарскай дзейнасці Эдуард Ханок заняўся даследаваннем заканамернасцей савецкай эстрады і найноўшага расійскага шоу-бізнесу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваль» альбо «тэорыю творчых хваль», паводле якой кожны артыст перажывае максімум дзве хвалі папулярнасці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае даследчыя погляды кампазітар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасці савецкай і расійскай спявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафесій, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асоб таксама ўвайшоў Уладзімір Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плануе размясціць у Віцебску[5].

Судовыя справы

[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка па ліпень 2017 года Эдуард Ханок меў намер падаць у суд на Ядвігу Паплаўскую. Пасля падрыхтоўкі адправіў іскавую заяву ў Вярхоўны Суд. Акрамя гэтага заявіў пра свой намер таксама судзіцца з артыстамі Анатолем Ярмоленка, Аляксандрам Саладухам і музычным прадзюсарам Русланам Старыкоўскім. Прычынай стала тое, што пры выкананні Паплаўскай песні «Малінаўка» ні разу не абвясцілі, што гэтую песню напісаў Ханок, такая ж сітуацыя і ў Ярмоленка з песняй «А я лягу, прылягу».[6]

Канфлікт з Ядвігай Паплаўскай пачаўся яшчэ ў 2017 годзе: у красавіку Ханок забараніў спявачцы выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень («Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Счастливый случай», «Вы шуміце, бярозы») да вырашэння спрэчных пытанняў, матываваўшы гэта непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозвішча) і парушэннямі аўтарскіх правоў (не быў заключаны бязвыплатны або аплатны дагавор, які дазваляў выкарыстоўваць яго песні). У траўні 2017 года Ханок адмовіўся падаваць у суд. Сваю пазіцыю ён аргументаваў тым, што «беларускія суды не гатовыя да такіх працэсаў. Гэта бессэнсоўна — як маральна, так і матэрыяльна. Грошы, якія я хацеў атрымаць, павінны былі пайсці дзецям, хворым на анкалогію. Але мне сказалі, што выканаўцы дасылаюць такія сумы, што мне сорамна будзе глядзець у вочы гэтым дзецям». У ліпені 2017 года Ханок ізноў перадумаў, стаў збіраць дакументы, але так і не дайшоў да суду. Праз год у мэтах вырашэння канфлікту Ханок перадаў прадзюсарскаму цэнтру «Spamash» права на чатыры песні, якія раней спявалі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч: «Малиновки заслышав голосок», «Я у бабушки живу», «Завіруха» і «Счастливый случай», пасля гэтага іх змаглі выконваць усё, каму дазволяць прадзюсары цэнтра.[7]

У ліпені 2018 года Ханок падаў у суд на АНТ і выйграў яго. У пазове кампазітар заявіў, што тэлеканал парушыў яго правы на імя, і папрасіў спагнаць 980 рублёў у якасці маральнай шкоды. Вярхоўны суд пагадзіўся з гэтым, але знізіў грашовую кампенсацыю амаль удвая. Падставай для пазовы стаў вечар памяці Аляксандра Ціхановіча, які здымаўся тэлеканалам АНТ, выйшаў у эфір 10 лютага 2017 года. Праз два дні, 12 лютага запіс канцэрта быў размешчаны на афіцыйным канале АНТ у «YouTube». На вечарыне прагучалі чатыры песні на музыку Ханка. Але ў апісанні да запісу канцэрту, выкладзенай на YouTube, адсутнічала згадванне пра кампазітара.[8]

Песні, аўтары словаў і выканаўцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песняры», Леў Лешчанка
  • «Верба» (Юрый Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы»
  • «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры»
  • «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
  • «Давай поговорим» (Ілья Рэзнік) Юрый Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль
  • «Две минуты» (Д.Касцюрын) Аіда Вядзішчава
  • «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк
  • «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль
  • «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль
  • «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава
  • «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкаў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль
  • «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава
  • «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка
  • «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Таццяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль
  • «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка»
  • «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песняры» і дзіцячы хор
  • «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава
  • «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль
  • «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль
  • «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны
  • «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песняры»
  • «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль
  • «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка
  • «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка
  • «Служить России» (Ілья Рэзнік) Акадэмічны ансамбль песні
  • «Солнышко смеётся» (І. Векшагонава) Крысціна Арбакайтэ
  • «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя»
  • «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова
  • «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ілья Рэзнік) Ала Пугачова
  • «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка
  • «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
  • «Шуточная строевая» (В. Харытонаў) Уладзімір Макараў, Эдуард Хіль
  • «Я иду по дороге» (А. Пракофьев) Вольга Вардашава
  • «Я у бабушки живу» (І. Шаферан) ВІА «Верасы»
  • «Тик-Так ходики» (С. Харын) ВІА «Балаган Лімітэд»
  • Песні да мультфільма «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень С. Палякоў у выкананні ВІА «Песняры»
  • Песні да мультфільма «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень А.Вольскі ў выкананні рок-групы «Сузор’е»

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г Эдуард Ханок (руск.). calend.ru (24 лютага 2011).
  2. а б в Ольга УЛЕВИЧ. Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (руск.). Комсомольская правда в Белоруссии (24 лютага 2011).(недаступная спасылка)
  3. Эдуард Семенович Ханок (руск.). peoples.ru (24 лютага 2011).
  4. «Пугачева и Галкин - два чмо». Эдуард Ханок критикует современный шоу-бизнес (руск.)(недаступная спасылка). ПОЛИТ.РУ (24 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2009. Праверана 9 студзеня 2013.
  5. а б в Виктория АРОНОВА. Эдуард Ханок: «Пугачева мне еще спасибо скажет!» (руск.). Газета по-кивески (24 лютага 2011).(недаступная спасылка)
  6. Касперович, Любовь; Денис Мартинович (1 ліпеня 2019). "Эдуард Ханок подал в суд на Ядвигу Поплавскую. Также он готов судиться с Ярмоленко и Солодухой"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-05.
  7. Мартинович, Денис (24 красавіка 2018). "Эдуард Ханок все-таки подает в суд на Анатолия Ярмоленко. А также на Анастасию Тиханович"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2018. Праверана 2020-04-05.
  8. Шукайло, Ольга (10 ліпеня 2018). "Эдуард Ханок выиграл суд у ОНТ и теперь собирается подавать иск к Ядвиге Поплавской"(руск.). TUT.BY. Архівавана з арыгінала 1 мая 2020. Праверана 2020-04-05.