Эмблема Тайланда
Эмблема Тайланда | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 18 студзеня 2007 |
Заснаванне | 18 студзеня 2007 |
Герб Тайланда — Нацыянальная Эмблема (Нацыянальны Сімвал) Тайланда — Гаруда, фігура будыйскай і індуісцкай міфалогіі. У Тайландзе Гаруда — таксама сімвал каралеўскай сям'і і ўлады. У міфалогіі Крут Пха, ці Гаруда з'яўляецца ездавой жывёлай бога Вішну. Паводле традыцыйных вераванняў, Гаруда з'яўляецца дадатковай крыніцай сілы для Вішну.
Гаруда ёсць таксама на гербе Інданезіі і горада Улан-Батар (сталіца Манголіі). Герб Інданезіі адрозніваецца ад герба Тайланда тым, што птушка нясе на сабе геральдычны шчыт.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмблема Тайланда
- Current National Emblem of Thailand
- Coat of arms of Siam 1873—1910
- Royal crest of the Kingdom of Siam Архівавана 8 ліпеня 2008.