Перайсці да зместу

Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юры Кур’яновіч
Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 верасня 1968(1968-09-05) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, перакладчык, мастак, публіцыст, фатограф
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Юры Кур’яновіч, Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч (нар. 5 верасня 1968, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык, гісторык.

Вучыўся ў СШ № 17, а пазней — у 19-й сярэдняй школе імя Я. Купалы Мінска, скончыў матэматычны клас А. Фельдмана. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ), у 2013 г. — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 г[1].

Дэбютаваў у газеце БДІНГ «Экономист» у 1986 г.[2], у рэспубліканскім друку ў 1995 г. (газета «Чырвоная змена»[3]).

Пад канец 1990-х гг. на старонках беларускага друку («Цэнтральная газета»[4], часопісы «Нёман»[5], «Бярозка»[6]) упершыню распавёў пра таямнічы каменны крыж на Барысаглебскіх могілках у Тураве (Гомельская вобласць) — адзін з вядомых сёння турыстычных і рэлігійных аб’ектаў Палесся.

Упершыню пераклаў на беларускую мову творы шэрагу ўкраінскіх аўтараў (зборнік прозы «Цвітуць сланечнікі», 2012), у тым ліку ўспаміны навукоўца-хіміка, педагога, пісьменніка Пятра Франко[uk] (1890—1941)[7], якому прысвяціў асобную кнігу «Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар»[8] (2019). Аўтар зборнікаў прозы «Ён і Яна» (1996), «Гарадская элегія» (2007), навукова-папулярных кніг «Аповеды старасвецкай Лошыцы» (2005), «Беларускі крымінальны вышук» (2018), «Старасвецкая Лошыца» (2018)[9][10], «Тураў. Старажытны і сучасны» (2019)[11][12].

  • Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўклад у мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі (2010).
  • Пераможца конкурсу за лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. у намінацыі «Гарады Беларусі» І Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (12 – 13 сакавіка 2020 г.) за кнігу «Старасвецкая Лошыца».

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Іншая мастацкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Правёў 12 персанальных выставаў жывапісных твораў (алей, палатно), аб’яднаных агульнай назвай «Варыяцыі на спрадвечнае», і шэраг фотавыставаў («Краявіды беларускай Палесціны», «Успаміны дзяцінства», «Подых Карпат»). Першая выстава адкрылася 1 лістапада 1997 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску[13]. Карціны захоўваюцца ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея (г. Мар’іна Горка Мінскай вобласці), у фондах Львоўскага нацыянальнага літаратурна-мемарыяльнага музея Івана Франко[uk], літаратурна-мемарыяльнага музея І. Франко ў вёсцы Крыварыўня (Вэрхавінскі р-н, Івана-Франкоўская вобл.), прыватных калекцыях.

  1. https://lit-bel.org/friends/k/Kuryanovch-Yuriy-Uladzmravch-428/ Архівавана 28 лютага 2019.
  2. Курьянович, Ю. И вспомним о «картошке» / Юрий Курьянович // Экономист. — 1986. — 15 октября (№ 28 / 364). — С. 3.
  3. Кур’яновіч, Ю. Гарадскі стары. / Юрый Кур’яновіч // Чырвоная змена. — 1995. — 31 студзеня.
  4. Кур’яновіч, Ю. Беларуская Палясціна / Юры Кур’яновіч // Цэнтральная газета. — 1998. — 18 снежня (№ 51 / 242) — С. 3 (пачатак).
  5. Курьянович, Ю. Туров: история и легенды // Юрий Курьянович // Неман. — 1999. — № 5.
  6. Кур’яновіч, Ю. Беларуская Палесціна, альбо Запрашэнне ў Тураў / Юрый Кур’яновіч // Бярозка. — 1999. — № 7. — С. 14 — 17.
  7. Франко, П. Іван Франко зблізу : успаміны / Пятро Франко; прадмова і пераклад з украінскай мовы Юры Кур’яновіча // Верасень. — 2017. — № 1 (16). — С. 146—155.
  8. Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2019.
  9. https://www.preslib.org.by/events/prezentaciya-knigi--yuriya-kuryanovicha-starasveckaya-loshyca Архівавана 6 сакавіка 2019.
  10. http://kupala-museum.by/navini/starasvetskaya-loshyitsa.html Архівавана 8 сакавіка 2019.
  11. Замест рэцэнзіі. Таямніцы палескай зямлі
  12. Тураў займеў уласную «энцыклапедыю»
  13. Бульжынскі, В. «Варыяцыі на спрадвечнае» / В. Бульжынскі // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 14 лістапада (№ 46 / 3922). — С. 10.
  • Жыбуль, В. «Ён і Яна» / Віктар Жыбуль // ЛіМ. — 1997. — 31 студзеня. — С. 8.
  • Свірко, І. «Ён і Яна» — дзве ноты ў акордзе / Ірына Свірко // Чырвоная змена. — 1997. — 5 красавіка. — С. 3.
  • Дзівіна, Н. Сем карцін / Наталля Дзівіна // Мінская праўда. — 1997. — 6 лістапада. — С. 1.
  • Танчэўская, А «Сказаць пра вечнае па-свойму» / А. Танчэўская // Аршанская газета. — 1998. — 23 мая. — С. 1.
  • Ануфриев, Г. Вариации на вечную тему / Геннадий Ануфриев // 7 дней. — 1998. — 11 июля. — С. 15.
  • Ануфриев, Г. «Космос человеческой души» / Геннадий Ануфриев // Нёман. — № 8. — 1998. — С. 255—256.
  • Куфтерин, В. Размышляя о вечном / Владимир Куфтерин // Цэнтральная газета. — 1998. — 2 — 8 кастрычніка (№ 40 / 231). — С. 3.
  • Гаўрыловіч, У. І гэта ўсё — адзін чалавек / Уладзімір Гаўрыловіч // Чырвоная Змена. — 2000. — 1 жніўня. — С. 6.
  • Целяшук, В. Пра МУС і муз, або Спыненае імгненне / Вікторыя Целяшук // Чырвоная змена. — 2001. — 1 лютага. — С. 7.
  • Папова, К. Гасцявалі ў Тураве / Кацярына Папова // ЛіМ. — 2002. — 6 снежня. — С. 12.
  • Ішчанка, С. «Аповеды старасвецкай Лошыцы» / Святлана Ішчанка // Культура. — 2005. — 17 — 23 верасня (№ 38 / 699). — С. 14.
  • Дарашэнка, Л. Таямніцы Лошыцкай сядзібы / Ларыса Дарашэнка // Краязнаўчая газета. — 2005. — Верасень. № 36 (101). — С. 4.
  • Балбуцкая, С. На Тураўшчыну, бы ў Палесціну / Святлана Балбуцкая // Культура. — 2005. — 19 — 25 лістапада (№ 47 / 708). — С. 14.
  • Ануфриев, Г. «Спрадвечнае» в Турове / Геннадий Ануфриев // 7 дней. — 2005. — 24 ноября. — С. 29.
  • Фатыхава, Г. Натхнёны «беларускай Палесцінай» / Галія Фатыхова // ЛіМ. — 2008. — 11 студзеня. — С. 11.
  • Кірєєва, Р.[uk] Творчість покутян у перакладах білоруською / Руслана Кірєєва // Голос Покуття. — 2012. — 14 грудня. — С. 9.
  • Шалахоўскі, А. «Цвітуць сланечнікі» / Аляксей Шалахоўскі // Наша слова. — 2013. — 20 лютага. — С. 3.
  • Балбуцкая, С. Прычашчэнне родным словам / Святлана Балбуцкая. — Гомельская праўда. — 2017. — 6 студзеня. — С. 15.
  • Балбуцкая, С. Прычашчэнне родным словам / Святлана Балбуцкая // Настаўніцкая газета. — 2017. — 11 лютага. — С.12.
  • Барысенка, У. Лошыца старасвецкая і сённяшняя / Уладзімір Барысенка // Звязда. — 2019. — 25 сакавіка. — С. 9.
  • Барысенка, У. Пад шатамі спадчыны / Уладзімір Барысенка // Наша слова. — 2019. — 27 сакавіка. — С. 7, 8.
  • Будовіч, Я. Пад кронамі старых дрэў / Яна Будовіч // ЛіМ. — 2019. — 24 мая. — С. 11.
  • Луцюк, Г. Великий син великого батька / Ганна Луцюк // Верховинські вісті. — 2019. — 4 жовтня. — С. 9.
  • Барысенка, У. Таямніцы Палескай зямлі / Уладзімір Барысенка // Наша слова. — 2019. — 2 кастрычніка. — С. 3.
  • Барысенка, У. Пятро Франко: вялікі сын вялікага бацькі / Уладзімір Барысенка // Наша слова. — 2019. — 13 лістапада. — С. 4.
  • Барысенка, У. Веліч спадчыны і гонар літаратуры / Уладзімір Барысенка // Краязнаўчая газета. — 2019. — Снежань. № 33 (770). — С. 1, 6.
  • Константинова, Н. В этих книгах — и легенды, и наука / Наталья Константинова // Моторостроитель. — 2019. — 6 декабря. — С. 3.
  • Барысенка, У. Украінскія шляхі Юрыя Кур’яновіча / Уладзімір Барысенка // Голас Радзімы. — 2020. — 26 лютага. — С. 5.
  • Константинова, Н. Найти свою Марианскую впадину / Наталья Константинова // Моторостроитель. — 2020. — 6 марта. — С. 6.