Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 жніўня 1967(1967-08-30) (52 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст, драматург
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч — празаік, публіцыст, драматург. Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам Бялёўскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 г. Жыткавічы, на працягу 18 гадоў узначальваў калектывы жыткавіцкай райгазеты «Новае Палессе» і гомельскай гарадской «Гомельскія ведамасці». У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда», абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага. Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне», лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М.Мельнікава, міжнародных прэмій Баяна, Т.Шаўчэнкі, М. Гогаля і іншых. Аўтар 26 кніг прозы і публіцыстыкі. Аўтар п’ес, якія пастаўлены на школьных сцэнах Гомельшчыны. У 2014 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Асобныя творы перакладзены на рускую і ўкраінскую, нямецкую і англійскую мовы. Жыве ў Гомелі.