Перайсці да зместу

Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ягор Хаткевіч
Поўнае імя Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч
Нарадзіўся 9 ліпеня 1988(1988-07-09)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см
Вага 91 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2006   Беларусь Ліда 7 (-14)
2007—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 1 (-2)
2008   Швецыя Юнселе 12 (-21)
2009 Беларусь Віцебск 0 (0)
2010—2012 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 83 (-92)
2013 Беларусь Гомель 21 (-22)
2014—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 32 (-39)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (-17)
2018—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 71 (-94)
2021—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 50 (-40)
2023— Казахстан Атырау 26 (-27)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (-1)
2020—2022 Беларусь Беларусь 7 (-8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2022

Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Атырау» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна[3].

З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт[7]. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].

У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[13]. У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Памазанам, а з лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасці ясноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[14].

У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[15]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау»[16].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

  1. Yahor Hatkevich // FBref
  2. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/hatkevich-yahor
  3. МТЗ-РИПО отдало двух футболистов в аренду в Швецию (руск.). football.by (5 жніўня 2008). Праверана 29 студзеня 2024.
  4. «Гомель» подписал контракт с голкипером Егором Хаткевичем (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (29 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. Егор Хаткевич стал игроком ФК «Нафтан» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (8 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Директория Боровского (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022.
  7. Егор Хаткевич подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Егор Хаткевич продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Егор Хаткевич стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (18 студзеня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. "Ислочь" продлила контракт с Хаткевичем (руск.). football.by (16 лістапада 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Хаткевич покинул "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Хаткевич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (16 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  15. "Атырау" официально объявил о переходе Егора Хаткевича (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  16. Егор Хаткевич продолжит выступать в команде Виталия Жуковского (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.