Ян Пазняк
Ян Пазняк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Poźniak | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лютага 1895 |
||||||
Смерць |
1940 |
||||||
Жонка | Марыя Пазняк | ||||||
Дзеці | Ян, Станіслаў, Галіна і інш. | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Аляксандравіч Пазняк, Янка Пазняк, (1887, 19 лютага 1895 або 1897, Суботнікі — пасля 22 красавіка 1940, магчыма Мінск; Псеўданімы: Янка Дудар; Той Самы; Сялянец; Крыптанімы: Я. Д.; Д-р; Я.Д-р; Я. П.; я.п.; Яп.; П-к; п-к; Я.П-к; Рэд. «Б.Кр.») — публіцыст, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч беларускага нацыянальнага руху на Віленшчыне і ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы; хрысціянска-дэмакратычны палітык, член кіруючых органаў шэрагу арганізацый; арыштаваны і, напэўна, расстраляны савецкімі органамі дзяржбяспекі ў часе сталінскіх рэпрэсій; дзед Зянона Пазняка.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1887[1][2] або 19 лютага 1895[3] або ў 1897 годзе[4] у мястэчку Стоўбцы Ашмянскага павета Віленскай губерніі Расійскай імперыі[1], у сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў: бацькі — Аляксандр і Ганна (у дзявоцтве Тучкоўская) Пазнякі[5]. Атрымаў агульную сярэднюю і музычную адукацыю[5]. У маладосці далучыўся да беларускага руху. У 1909—1912 гадах удзельнічаў у працы беларускіх хрысціянска-асветніцкіх суполак. У 1918—1920 гадах Я. Пазняк служыў арганістам у касцёле ў Лаварышках каля Вільні, пасля ў касцёле Святых Янаў у Вільні. Сябра Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці з моманту яе заснавання ў маі 1917 годзе ў Петраградзе.
Актыўна ўдзельнічаў у беларускім хрысціянска-дэмакратычным руху, асабліва пасля пераносу ў 1921 годзе яго цэнтра ў Вільню. У 1928—1936 гадах рэдагаваў газету «Biełaruskaja krynica». З 1928 года — сакратар Прэзідыума ЦК Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, з 1936 — старшыня Прэзідыума Беларускага народнага аб’яднання. Арганізатар беларускіх сялянскіх мастацкіх калектываў і стваральнік беларускіх вясковых школ. З пачатку 1930-х — старшыня Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта.
Прэса і публіцыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1913—1915 гадах Ян Пазняк у Вільні разам з А. Бычкоўскім, Ядвігіным Ш., Б. Пачопкам і інш. выдаваў каталіцкую газету «Biełarus»[1]. З 15 сакавіка 1928 года[4] быў рэдактарам органу БХД — газеты «Biełaruskaja krynica». Гэтая дзейнасць сустрэла негатыўную рэакцыю з боку польскіх уладаў. На Пазняка была заведзена больш за 30 судовых спраў[1][2](паводле іншай крыніцы, у 1936 годзе ён меў 35 спраў)[6]. На яго накладаліся грашовыя штрафы, быў арыштаваны і правёў у зняволенні некалькі месяцаў[2]. У 1936 годзе тыраж газеты «Biełaruskaja krynica» 11 разоў канфіскоўвалі[1]. У лістападзе 1936 года на кватэры Пазняка паліцыя зрабіла вобшук. Каб зберагчы часопіс ад закрыцця, Пазняк адмовіўся ад пасады рэдактара. Аднак, у красавіку 1937 года «Biełaruskaja krynica» была закрыта ўладамі[6]. З 1938 года Ян Пазняк рэдагаваў часопіс «Хрысціянская думка», дапамагаў выдаваць грамадскі часопіс «Самапомач». Выступаў у друку з артыкуламі, у якіх між іншага каментаваў бягучыя палітычныя падзеі, аналізаваў грамадскую, рэлігійную і культурную сітуацыю беларускай меншасці ў Польшчы, акрэсліваў кірункі яе дзейнасці для абароны сваіх правоў, тлумачыў ідэалагічныя падставы хрысціянскага дэмакратызму[1]. Між іншага напісаў працу «Самаўрад вясковых гмін», выдадзеную ў Вільні ў 1929 годзе[2].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны, у кастрычніку 1939 года Ян Пазняк быў арыштаваны НКУС і вывезены з Вільні[1]. Затым, магчыма ён, 22 красавіка 1940 года быў перавезены канвоем 226-га палка 15-й брыгады НКУС з Чэрвеня ў Мінск[3]. Далейшы лёс дакладна невядомы[1]. Паводле даследавання Польска-расійскага цэнтру дыялогу і паразумення, праз параўнанне пералікаў польскіх грамадзян зніклых на тэрыторыях Польшчы занятых СССР у 1939 годзе з канвойнымі спісамі войскаў НКУС, Ян Пазняк мог быць расстраляны НКУС паводле рашэння Палітбюро ВКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года. Даследчыкі Цэнтру лічаць, што супадзенне тэрмінаў рашэння Палітбюро з часам транспарціроўкі Пазняка з Чэрвеня ў Мінск, а таксама адсутнасць інфармацыі пра яго далейшы лёс, з вялікай доляй пэўнасці (graniczy wręcz z pewnością) сведчаць за верагоднасць іх гіпотэзы. Паводле гэтай гіпотэзы, Ян Пазняк мог быць ахвярай сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян былой міжваеннай Польскай рэспублікі і таму ўключаецца даследчыкамі Цэнтра ў г.зв. «Беларускі катынскі спіс», месцам смерці Пазняка з вялікай верагоднасцю з’яўляецца Мінск[3]. Беларускі даследчык Леанід Маракоў таксама зазначае, што Ян Пазняк, верагодна, быў расстраляны НКУС у Мінску[2].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Жыццё і дзейнасць Яна Пазняка вельмі станоўча ацаніў яго ўнук Зянон. Паводле яго слоў, Ян — адзін з найбольш глыбокіх, выніковых лідараў і арганізатараў беларускай нацыянальнай меншасці ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, ён узначальваў ня толькі кірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай. На яго погляд, Ян Пазняк — чалавек нешматслоўны, добразычлівы і пазбаўлены славалюбства. (…) працу (…) ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам[6].
Біяграфія Яна Пазняка стала аб’ектам шматлікіх фальсіфікацый з боку камуністычных, прасавецкіх і прарасійскіх палітычных колаў Беларусі. Звычайна, гэта рабілася ў мэтах кампраметацыі яго ўнука — Зянона Пазняка — аднаго з галоўных апазіцыйных і незалежніцкіх дзеячаў у Беларусі 1990-х гадоў.
У 1990—1991 гадах на тэрыторыі Беларускай ССР распаўсюджваліся лістоўкі з несапраўднай біяграфіяй Зянона Пазняка і яго продкаў. У іх змяшчалася інфармацыя, што Ян Пазняк быў агентам міжваенных польскіх спецслужбаў (г.зв. «двуйкі»), выдаваў ім беларускіх патрыётаў, выступаў за адарванне Беларусі ад Расіі. Паводле Зянона Пазняка, гэтыя матэрыялы рыхтаваліся КДБ і мелі на мэце ствараць уражанне голасу нізоў[7]. У 2008 годзе ў часопісе «Коммунист Белоруссии» (органе КПБ) і расійскай газеце «Новое дело» з’явіліся артыкулы, аўтары якіх заяўлялі аб прыналежнасці Яна Пазняка ў 1930-х гадах да Нацыянал-сацыялістычнай партыі Беларусі, а таксама ў рэдагаванні ў часы вайны калабарацыйнага часопісу «Раніца»[8][9]. Аднак, гэтыя сцвярджэнні не адпавядаюць рэчаіснасці — першы нумар газеты «Раніца» выйшаў у Берліне 3 снежня 1939 г.[10], т.б. ужо пасля арышту Я. Пазняка ў Вільні.
Зянон Пазняк пракаментаваў гэтыя дзеянні[6]:
Вобраз дзеда Яна (Яся, як называла яго бабуля) я ўяўляў з дзяцінства. Ён мне здаваўся сьвятым. За ўсё жыцьцё я ня чуў, каб хто кінуў камень у гэты вобраз. Забойцы маўчалі, каб ня выявіць сваё злачынства. І вось жа прыйшоў час, і запеніліся наступнікі забойцаў. Яны думаюць, што не адказныя за тваю сьмерць, дзед Ясь. Ды й пеняцца ж на мяне, хоць і ўспамінаюць тваё імя. Як яны падобныя на тых, як падобныя… Да дробязяў падобныя. |
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Энцыклапедыя… том 5. — С. 377.
- ↑ а б в г д Пазняк Янка // Рэпрэсаваныя… том II.
- ↑ а б в Fragment rekonstrukcji białoruskiej listy katyńskiej. — Цэнтр польска-расійскага дыялогу і паразумення.
- ↑ а б Развагі... — С. 12.
- ↑ а б Пазняк Янка // Беларускія рэлігійныя…
- ↑ а б в г Развагі.... — С. 14.
- ↑ Развагі... — С. 230.
- ↑ Кожевников В. БНР: история…
- ↑ Андрюхин В. Секрет Президента…
- ↑ Раніца № 1…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раніца, № 1. Берлін, 3 снежня 1939 Архівавана 27 мая 2016.
- Беларуская хрысціянская дэмакратыя i Ян Пазьняк // Спадчына 1991. № 6. С. 47-53. // на pawet.net
- Пазняк Ян Аляксандравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Пазняк Янка // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794−1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мінск, 2003. — ISBN 985-6374-04-9.
- Зянон Пазняк. Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр'ялы (1990–III.1996). — Варшава – Нью-Ёрк – Вільня: «Беларускія ведамасьці», Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2007. — 312 с. — ISBN 9955-9337-6-3.
- Кожевников В. БНР: история пятой колонны(недаступная спасылка) / Владимир Кожевников // Коммунист Белоруссии. Мы и время: газета Коммунистической партии Беларуси / учредитель — Коммунистическая партия Беларуси. — 2008, 22 марта № 11 (586). BY-NBCB-se-08-420303
- Андрюхин В. Секрет Президента // Новое дело № 18 от 30.04.2008.