Перайсці да зместу

Суботнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Суботнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 578 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231341
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229843151
Суботнікі (Беларусь)
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі (Гродзенская вобласць)
Суботнікі
Суботнікі

Субо́тнікі[2] (трансліт.: Subotniki, руск.: Суботники) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Суботніцкага сельсавета.

Размешчаны за 18 км на поўнач ад горада Іўя, за 172 км ад Гродна, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі. Стаіць на правым беразе ракі Гаўя (прыток Нёмана).

Вадзім Жучкевіч звязваў тапонім са словам «субота» — «назва дня тыдня»[3].

З іншага боку, фіксавалася лідскае прозвішча Субат, дрысвяцкае Субатовіч, з-пад Ваўкавыска было Субатоўскі[4]. Ёсць літоўскія Subatis, Subataitis, Subatėnas[5], латышскае Subatnieks[6].

Цяперашнюю назву Суботнікі носяць з 1545 года, да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (ад імя Войцеха Манівіда). Месца першапачатковага паселішча канца XIV стагоддзя знайшоў у 1983 годзе Зянон Пазняк[7].

Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касцёл (не захаваўся).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Станам на 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасць Умястоўскіх[8].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 года Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 99 двароў.

З верасня 1939 года Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна. На 2000 год у вёсцы было 316 двароў.

  • 1882 год — 523 чал.[9]
  • 1885 год — 445 чал.
  • 1890 год — 347 чал.
  • 1905 год — 711 чал.
  • 1921 год — 542 чал.
  • 1999 год — 769 чал.
  • 2000 год — 776 чал.
  • 2001 год — 780 жыхароў, 309 двароў[10].
  • 2015 год — 776 чал.
  • 2019 год — 578 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Хата Зянона Пазняка ў Суботніках
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 366
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89FL-95VV?i=469&cat=2325345 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-BSDL-9?i=639&cat=1649959 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-998N-H5TF?i=6&cat=2323279
  5. https://pavardes.lki.lt/?pv=4185884f8b20623656301e1fcd7961b2 https://pavardes.lki.lt/?pv=a02244317fdf0dedee61bab4d027125e
  6. https://uzvardi.lv/surname/697675
  7. Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 15.
  8. ЭГБ 1996.
  9. SgKP 1890.
  10. а б в г БелЭн 2002.