Янка Бобрык
Янка Бобрык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 (21) ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1942 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Наталля Вячаславаўна Вішнеўская |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, кінакрытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Янка (Іван Іванавіч) Бобрык (21 ліпеня 1905, Глуск Магілёўскай вобласці — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт, кінакрытык. Стрыечны брат С. Грахоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна. У 1931 годзе паступіў у аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, з 1934 года быў навуковым супрацоўнікам сектара кіно гэтай акадэміі. Працаваў у сцэнарным аддзеле Белдзяржкіно (у Ленінградзе). З 1938 года галоўны рэдактар упраўлення па справах мастацтваў Ленінградcкага гарвыканкама.
У 1938 ажаніўся з паэтэсай Наталляй Вішнеўскай.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны па стане здароўя быў зняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 года дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэння. У часе блакады, у канцы ліпеня 1942 яго знясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1924 года, першы верш апублікаваны ў часопісе «Беларускі піянер». У 1926 годзе разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам выдаў калектыўны зборнік «Пунсовае ранне»[1]. Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у перыёдыцы з апавяданнямі і нарысамі, пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях развіцця беларускай кінематографіі.
Зноскі
- ↑ Янка Бобрык, Алесь Звонак, Янка Туміловіч. Пунсовае ранне: вершы. — ЦБ «Маладняка». — Менск, 1926. — 62 с. — (Кніжніца «Маладняка»).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 200. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 458. — 727 с. — 10 000 экз.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — С. 295. — 542 с.; іл.. — ISBN 5-85700-061-0.
- Кветкі і вечны агонь (Я. Бобрык) // Грахоўскі С. Так і было: артыкулы, успаміны, эсэ. — Мн: Мастацкая літаратура, 1986. — С. 160-163.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Янка Бобрык у Вікікрыніцах | |
Янка Бобрык на Вікісховішчы |
- Бобрык Янка (Іван Іванавіч)(недаступная спасылка) // Магілёўская абласная бібліятэка
- Алесь Марціновіч. Янка Бобрык і Уладзімір Рагуцкі. Іх паэзія заўсёды будзе чутна ў курлыканні журавоў
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Глуску
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Постаці Беларусьфільма
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Ахвяры блакады Ленінграда