Ясенная
Выгляд
Вёска
Ясенная
| ||||||||||||||||||||
Ясенная (руск.: Ясенная) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 246 жыхароў (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 3 км на паўднёвы захад ад Смаленска[1], за 5 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Ясенная. За 1 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Дачная-1 на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку ХХ ст. згадваецца як невялікая вёска паблізу Смаленска, вядомая, дзякуючы сернаму ключу.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Зноскі
- ↑ Ясенная // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.