Перайсці да зместу

Яўген Аляксандравіч Папакуль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксандравіч Папакуль
Дата нараджэння 1988
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера літаратуразнаўства і скандынавістыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (2018)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Аляксандравіч Гугнін
Прэміі

Яўген Аляксандравіч Папакуль (нар. 1988, Наваполацк) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2011 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Нямецкая мова». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)». Навучаўся на курсах шведскай мовы ў вышэйшых народных школах у Фрэнста і Малунгу (2011 і 2015 гады, Швецыя). У 2016 годзе скончыў курсы выкладчыкаў шведскай мовы, літаратуры і культуры ў Вышэйшай народнай школе Більстромска (Швецыя).

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (англійская)» абараніў 26 студзеня 2018 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Спецыфіка шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае ў кантэксце рэгіянальнай літаратурнай традыцыі». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

Станам красавік не 2024 года, працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2021 годзе ажаніўся з пісьменніцай Маргарытай Латышкевіч.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню шатландскіх і англійскіх балад пра звышнатуральнае, шатландска-скандынаўскім літаратурным узаемасувязям, сюжэтна-тэматычным паралелям, жанрава-стылявому адзінству, канцэпцыі «памежнасці» у гэтых літаратурах і інш.

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве правёў комплексны супастаўляльны аналіз шатландскіх, англійскіх і скандынаўскіх народных балад пра звышнатуральнае і прадставіў іх агульную класіфікацыю на аснове разнастайнасці тэматыкі, сюжэтаў, матываў і канфліктаў. Выявіў шматлікія паралелі ў сюжэтных лініях, тэматыцы, а таксама ў структурных і мастацка-выяўленчых асаблівасцях балад, што дало права аднесці шатландскія і скандынаўскія народныя балады пра звышнатуральнае да адзінай рэгіянальнай літаратурнай традыцыі. Увёў у навуковы ўжытак тэрмін «дыялог-подкуп» як адметную асаблівасць структуры шатландскіх і шведскіх балад. Вялікую ўвагу ў сваіх даследаваннях надае адлюстраванню ў літаратуры XI-XIII стагоддзяў гістарычных кантактаў паміж народамі Брытанскіх астравоў і Скандынавіі. Упершыню пераклаў асобныя прыклады скандынаўскіх балад са шведскай мовы на беларускую.

Станам на красавік 2024 года, актыўна працуе над перакладамі са старажытных моў (старажытнаісландскай і норн), асаблівую ўвагу надае эдычнай літаратуры.

Выдадзеныя кнігі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Эда. Песні пра багоў» — першы том «Паэтычнай Эды» (2021, выдавецтва «Галіяфы»).
  • «Эда Сноры Стурлусана» (2021, выдавецтва «Галіяфы»).
  • «Эда. Песні пра герояў» — другі том «Паэтычнай Эды» (2022, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Эда. Забытыя песні» (2023, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Каханне. Смерць. Пачвары: скандынаўскія народныя балады» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»).
  • «Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка» (2024, выдавецтва «Тэхналогія»).

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Скандинавские мифологически-фантастические баллады: историко-культурный аспект / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. — № 2. — С. 10-14.
  • Отражение взаимодействий между Британскими островами и Скандинавией в исландской литературе XI—XIII веков / Е. А. Папакуль // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 1. — С. 7-11.
  • Баллады о возвращающихся мертвецах в шведской и англо-шотландской традиции / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 2. — С. 10-14.
  • Баллады об эльфах в Швеции и Шотландии / Е. А. Папакуль // Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. — 2015. — № 5. — С.

123—131.

  • Магическая сила рун в шведских народных балладах / Е. А. Папакуль // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. — № 2. — С. 10-15.
  • Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 312 с.
  • Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 298 с.
  • Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. — 380 с.
  • Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023. — 240 с.
  • Каханне. Смерць. Пачвары: скандынаўскія народныя балады Архівавана 17 красавіка 2024. / уклад., пер. са шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай, норн, уступ Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 148 с.
  • Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 108 с.