Яўген Вацлававіч Пелікан
Яўген Вацлававіч Пелікан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1884 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан |
Род дзейнасці | урач, таксіколаг, эпідэміёлаг, судовы медык, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта, ветэрынар |
Навуковая сфера | таксікалогія[1], эпідэміялогія[1], судовая медыцына[d][1], ветэрынар[1] і ваенная медыцына[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Вацлававіч Пелікан (руск.: Евгений Венцеславович Пеликан; 1824 — 6 мая 1884) — урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вільні. Сын Вацлава Пелікана, прафесары анатоміі і судовай медыцыны, рэктара Віленскага ўніверсітэта. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў французскай, нямецкай, англійскай і італьянскай мовамі[2]. Скончыў у 1840 годзе Санкт-Пецярбургскую першую гімназію[3], у 1845 (паводле іншых звестак у 1846) — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2].
Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі, Медыцынскім дэпартаменце Ваеннага міністэрства, Пецярбургскім ваенна-сухапутным шпіталі[2].
У 1847 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і праз год прызначаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства ў Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па дзіцячых хваробах. У 1850 годзе зацверджаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 года загадваў рэдакцыяй «Военно-медицинского журнала». У 1850 годзе стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадайніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 годзе прызначаны прафесарам кафедры судовай медыцыны, медыцынскай паліцыі і гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 года судовую медыцыну і таксікалогію, удзельнічаў у распрацоўцы навуковых пытанняў па гэтых дысцыплінах, увёў у акадэміі навукова-доследны спосаб выкладання таксікалогіі. З мэтаю пашырэння ведаў і практычнага вопыту Пелікан часта ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 годзе працаваў з прафесарам М. І. Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа і Араніенбаўма[2].
У 1861 годзе прызначаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў. Працягваў навуковыя заняткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесара-кансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў артыкулы пра свае даследаванні па таксікалогіі і судовай медыцыне Пелікан клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне іx матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 годзе паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя[2].
Памёр ад прагрэсіўнага паралічу 6 мая (паводле іншых даных — 3 мая[4]) 1884 года[5]. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Публікацыі Пелікана заснаваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікалогіі, судовай медыцыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэрыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай медыцыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну і хлеба…» (1855), «Таксікалогія цыяністых металаў» (1865), «Паталагічная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) і інш[2].
Перакладаў з французскай і іншых моў[2].
Сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці перададзена Ваенна-медыцынскай акадэміі[2].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Пелікан Яўген Вацлававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ Пятидесятилетие С.-Петербургской Первой гимназии 1830—1880. — СПб., 1880. — С. 405.
- ↑ а б Пеликан, Евгений Венцеславович // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 3 (М-Р). — С. 378.
- ↑ а б Кульбин Н. И. Пеликан, Евгений Венцеславович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пелікан Яўген Вацлававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Европии А. К. Исторический очерк кафедры судебной медицины с ток¬сикологией. Спб., 1898. С. 121—141;
- Языков Д. Д. Обзор жизни и трудов покой¬ных русских писателей, умерших в 1884. Спб., 1888. Вып. 4. С 69.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся ў 1824 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцыны
- Выпускнікі Першай Санкт-Пецярбургскай класічнай гімназіі
- Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 6 мая
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Ганаровыя члены Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Судовыя медыкі Расійскай імперыі
- Ветэрынары Расійскай імперыі
- Эпідэміёлагі Расійскай імперыі
- Таксіколагі
- Галоўныя рэдактары Расійскай імперыі
- Тайныя саветнікі
- Памерлі ад сіфілісу