Акадэмія эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акадэмія эсперанта (эспер.: Akademio de Esperanto, скарочана — AE ці AdE) незалежная моўная установа, чыёй справай з'яўляецца ахова і абарона фундаментальных прынцыпаў мовы эсперанта і кантроль за яго развіццём, таксама, як і астатніх нацыянальнамоўных акадэміяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акдэмія эсперанта была заснавана у 1905 годзе, падчас першага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў па прапанове Людвіка Заменгофа, першапачаткова, пад назвай Моўны Камітэт (Lingva Komiteto). Імя «Акадэмія эсперанта» першапачаткова мела вышэйшая камісія Моўнага Камітэта. У 1948 Моўны Камітэт і Акадэмія былі аб'яднаны ў адну установу пад імем Акадэмія эсперанта.

Секцыі[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія мае секцыі, якія займаюцца рознымі бакамі моўнай дзейнасці ў акадэмічнай працы. Секцыі не з'яўляюцца пастаяннымі, але ствараюцца ў выпадку неабходнасці. Кожнай секцыяй кіруе дырэктар. Кожны акадэмік можа ўваходзіць у некалькі секцыяў, у залежнасці ад сваіх інтарэсаў. Існуюць нваступныя секцыі: Спецыяльных тэрмінаў, Грамматыкі, Асноўнага слоўніка, Літаратуры, Вымаўлення, Кантроля над падручнікамі і Кансультацыйная. Кансультацыю ў Акадэміі можа атрымаць кожны эсперантыст. Акадэмія мае таксама Камісіі, якія выконваюць розныя даручэнні не звязаныя з мовай. Зараз існуе толькі адна Камісія: Гісторыі Акадэміі эсперанта.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У Акадэмію уваходзяць 45 членаў, якія выбіраюцца на тэрмін у 9 гадоў. Выбары праходзяць раз у тры гады і кожны раз перавыбіраецца трэцяя частка акадэмікаў. Новы член павінен быць прапанаваны не менш чым 5 існуючымі Акадэмікамі. Звычайна выбіраюць вядомых даследчыкаў эсперанта, выкладчыкаў эсперанта, пісьменнікаў. Існуе таксама катэгорыя «членаў-карэспандэнтаў» Акадэміі.

Акадэмія эсперанта