Носьбіты эсперанта з нараджэння

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Носьбіты эсперанта з нараджэнняэсперанта Denaskaj Esperanto-parolantoj, таксама denaskuloj) - людзі, з'явіўшыяся ў сем'ях, дзе размаўляюць на эсперанта (і часта на якой небудзь іншай мове). Звычайна адзін з бацькоў выбірае эсперанта як галоўную мову для зносін з дзіцём і такім чынам дзіця авалодвае гэтай мовай так, як іншыя дзеці авалодваюць роднай нацыянальнай мовай. Радзей, ролю настаўніка мовы бярэ на сябе іншы родзіч, напрыклад бабуля. Звычайна такія дзеці з маленства ведаюць две, тры ці некалькі моў. Таксама здараецца, што бацькі ўжываюць эсперанта ў зносінах паміж сабой, і тады дзіця, якое жадае разумець, што бацькі гавораць паміж сабой, часта таксама вучыцца разумець эсперанта.

Бацькі з аднолькавай роднай мовай[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна лічыцца, што падобныя дзеці жывуць у сем'ях, дзе бацькі з'яўляюцца прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, гавораць на зозных мовах, і якія пазнамёміліся на эсперантамоўных сустрэчах. Такія выпадкі сапраўды шматлікія, але таксама паказваецца, што нават некалькі часцей абодва з бацькоў носьбітаў эсперанта з нараджэння маюць аднолькавую родную мову - у асобных інтэрнацыянальных парах бацькі не размаўляюць на эсперанта з дзецьмі, таму што жадаюць перадаць ім мовы, родныя для бацькоў; таксама, у асобных выпадках, калі бацькі-прадстаўнікі розных нацый жывуць у краінах, дзе размаўляюць на іншай мове, і баяцца, што, вывучэненне эсперанта, якая будзе чацвёртай мовай для дзіця (разам з мовамі бацькоў і нацыянальнай мовай краіны), будзе занадта цяжкім. Звычайна адзін з бацькоў, часцей бацька, выбірае ўжыванне эсперанта ў зносінах з дзіцём. Матывам можа быць узбагачэнне ведаў і вопыта дзіця і таксама жаданне зрабіць магчымым іх удзела ў сацыяльных кантактах бацькоў з іншымі асобамі размаўляючымі на эсперанта і іх дзецьмі.

Моўны ўзровень[правіць | правіць зыходнік]

Узровень валодання мовай такіх асоб вельмі розны. Рэгулярны ўдзел у эсперантамоўных сустрэчах дае магчымасць свабоднага авалодання мовай. Чалавек, вывучыўшы эсперанта ў маленстве можа ў дарослым узросце як удзельнічаць у эсперантысцкім рухе, так і не. Нават самыя добрыя носьбіты эсперанта з нараджэння валодаюць мовай не нашмат лепей у параўнанні з элітай эсперантыстаў, для якіх мова не з'яўляецца роднай, і не гуляюць такой кіруючай ролі, якую гуляюць носьбіты звычайных моў, для якіх яны з'яўляюцца роднымі. Па падліках, каля 1% ад колькасці рэгулярна размаўляючых на эсперанта, з'яўляюцца носьбітамі мовы з нараджэння. Паміж 200 супрацоўнікаў вікіпедыі, якія вызначылі прынамсі 3 узровень валодання эсперанта, 9 чалавек (г.зн. каля 4,5%) - носьбітаў мовы з нараджэння (дадзеныя на жнівень 2008 года). Носьбіты мовы з нараджэння не з'яўляюцца "рабамі" і не абавязаны заставацца ў эсперантамоўным рухе. Яны - самае позняе ў юнацтве - свабодна выбіраюць што ім рабіць. Першым носьбітам эсперанта з нараджэння была Эмілія Гастон, нарадзіўшаяся 2 чэрвеня 1904. У 1935 годзе, у эсперантамоўнай газеце Hungara Heroldo было напісана што балгарскі эсперантыст Барыс Васільеў мае двухлетнюю дачку Лауру, якая была "унікальным эсперантыстам, які не ведае іншых моў". Існуюць носьбіты мовы з нараджэння ў другім і трэуім пакаленнію Для носьбітаў мовы з нараджэння існуюць сустрэчы, напрыклад Міжнародныя дзіцячыя кангрэсы, якія праводзяцца адначасова з Сусветнымі кангрэсамі эсперантыcтаў, Сустрэчы эсперантысцкіх сем'яў, выдаюцца дзіцячыя эсперантамоўныя журналы.

Heckert GNU white.png Артыкул часткова або цалкам з'яўляецца перакладам старонкі «Denaskaj Esperanto-parolantoj» з Эсперанцкай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.