Sennacieca Asocio Tutmonda

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Sennacieca Asocio Tutmonda (SAT, Сусветная Безнацыянальная Асацыяцыя) — незалежная сусветная эсперанта-асацыяцыя. Другая па значнасці эсперанта-асацыяцыя пасля UEA. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы. SAT створана ў 1921 годзе як арганізацыя працоўнага руху эсперантыстаў. У канцы 1920-х гадоў членаў SAT налічвалася больш за 6 тысяч. У 2006 годзе іх колькасць складала 724.

SAT з’яўлялася першай арганізацыяй, якая не ставіла перад сабой як прыярытэтную мэту распаўсюджванне эсперанта. Яна пазіцыяніруе сябе як асветніцкая, сацыяльна-адукацыйная, дыскусійная асацыяцыя для сваіх членаў, заснаваная на прынцыпах узаемадапамогі і ўжываючая для дасягнення сваіх мэтаў наднацыянальную мову — эсперанта. У пералік яе мэт уваходзіць усталяванне сувязі паміж працоўнымі арганізацыямі розных краін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэалогія эсперанта, якая прапануе аб’яднанне ўсіх нацый вакол адзінай мовы, асабліва блізкая працоўнаму класу. Стваральнік эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф пісаў:

Магчыма, ні для каго ва ўсім свеце наша дэмакратычная мова не мае такога значэння, як для працоўных, і я спадзяюся, раней ці пазней, але рабочыя стануць самай моцнай апорай нашай справы. Працоўныя не толькі адчуюць карысць эсперанта, але яны таксама і больш за іншых адчуюць сутнасць і ідэю эсперантызму.

Перадумовамі стварэння асацыяцыі, якая б аб’ядноўвала рабочых-эсперантыстаў, сталі незадаволенасць рабочых першай сусветнай вайной; Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі, а разам з ёй ідэі пралетарскага інтэрнацыянальнага братэрства; неарганізаваная праца UEA пасля смерці яе заснавальніка Гектара Гадлера ў 1920 годзе. Падчас 13-га Сусветнага кангрэса эсперанта ў Празе ў 1921 годзе адбылося сабранне 79 прадстаўнікоў працоўнага эсперанта-руху з 15 краін, на якім і была заснавана SAT. Ініцыятарам яе стварэння стаў французскі эсперантыст Эжэн Адам, больш вядомы пад псеўданімам Эўгена Ланці. У першыя гады ў арганізацыі развівалася ідэалогія безнацыяналізма, але афіцыйна яна так і не была прынятая.

У 1987 годзе ў Булонь-сюр-Мэр падчас кангрэса SAT была створана Amikeca Reto, другая пасля Pasporta Servo сетка гасціннасці сярод эсперантыстаў.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Мэты SAT сфармуляваны ў некалькіх пунктах: а) ужываць на практыцы мову эсперанта дзеля агульных мэт рабочага класа ва ўсім свеце; б) як мага лепей і даступней палягчаць узаемаадносіны паміж сваімі членамі, садзейнічаючы росту ў іх агульначалавечай салідарнасці; в) навучаць і адукаваць сваіх членаў такім чынам, каб яны з’яўляліся самымі свядомымі з так званых інтэрнацыяналістаў; г) быць пасрэднікам у адносінах паміж рознамоўнымі асацыяцыямі, чые мэты адпавядаюць мэтам SAT; д) стымуляваць і ўсімі сродкамі садзейнічаць стварэнню літаратуры (арыгінальнай і перакладной), якая б адлюстроўвала ідэалы асацыяцыі.

Супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

SAT супрацоўнічае з мноствам арганізацый, асабліва блізка з Laboristaj Esperanto-Organizoj (LEO, Працоўныя Эсперанта-Арганізацыі) — нацыянальнымі эсперанта-арганізацыямі, мэтай якіх з’яўляецца распаўсюджванне эсперанта ў сваіх краінах.

Друкаваныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Sennaciulo (Безнацыяналіст) — часопіс, выдаецца раз у два месяцы.
  • Sennacieca Revuo (Безнацыянальны часопіс) — штогоднік.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]