Эсперанта-літаратура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эсперанта-літаратура — арыгінальная і перакладная літаратура на мове эсперанта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Concise Encyklopedia of the Original Literature of Esperanto 1887—2007 (Кароткая Энцыклапедыя Арыгінальнай Літататуры Эсперанта 1887—2007) гісторыю эсперанта-літаратуры магчыма падзяліць на 5 перыядаў:

  1. 1887—1920: Прымітыўны рамантызм і фармавання стыля;
  2. 1921—1930: Зрэлы рамантызм і росквіт літаратуры;
  3. 1931—1951 Парнасіянізм і зрэласць літаратуры;
  4. 1951—1974: Постпарнассіянізм і мадэрнізм;
  5. Пасля 1975: Эксперыментальная паэзія, папулярызацыя рамана і постмадэрнізм

I перыяд (1887—1920):Прымітыўны рамантызм і фарміраванне стыля[правіць | правіць зыходнік]

Напрацягу першых гадоў эсперанта-руха літаратура была большай часткай перакладнойю гэта звязана з тым, што мова знаходзілася яшчэ ў стадзіі развіцця і было няшмат пісьменнікаў валодаючых эсперанта на добрым узроўні. Першыя арыгинальныя літаратурныя творы належаць самому стваральніку эсперанта, Людовіку Заменгофу: «О маё сэрца» (Ho mia kor'!) і «Мая дума» (Mia penso) апублікаваныя ў Першай кнізе ў 1887 годзе. Са з'яўленнм першага перыядычнага выдання «Эсперантыст» (La Esperantisto) пачынаюць выдавацца і іншыя невялікія вершаваныя і празаічныя творы. Значнай падзеяй для эсперанта-літаратуры стала выданне «Фундаментальнай хрэстаматыі» (Fundamenta krestomatio") у 1903 годзе. Істотны штуршок развіццю літаратуры даў першы Сусветны Кангрэс эсперантыстаў, пасля якога арыгінальных твораў стала болей, да тагож расла іх якасць, так як болей стала носьбітаў мовы і узрос іх моўны узровень. А ужо ў 1907 годзе з'яўляецца першы раман, напісаны на мове эсперанта французскім доктарам Анры Вальенам «Прэлонгскі замак» (Kastelo de Prelongo). Ён жа напісаў і другі арыгінальны раман на эсперанта «Ён?» (Ĉu li?). У гэты ж перыяд робяцца першыя якасныя пераклады сусветнай класічнай літаратуры: перакладзены Заменгофам «Гамлет» Шэкспіра, Васілём Дзевятніным Барыс Гадуноў Пушкіна, Дэман Лермантава, Абрамам Кофманам Іліяда Гамера. Значны след пакінуў у эсперанта-літаратуры і «бацька паэзіі на эсперанта» Антоні Грабоўскі сваімі ўластнымі арыгінальнымі творамі і перакладамі Пушкіна, Міцкевіча, Гётэ. Характэрнай адметнасцю І перыяда было з'яўленне пісьменніцкіх школ: Славянскай, Паўночнай, Французскай

Школы I перыяда[правіць | правіць зыходнік]

Славянская школа[правіць | правіць зыходнік]

Славянская школа была актыўна да 1920 года. Яе магчыма падзяліць на два пакаленні. Лідэрамі першага пакалення сталі 5 пісьменннікаў, творы якіх увайшлі ў «Фундаментальную хрэстаматыю»: Антоній Грабоўскі, Васіль Дзевяцін, Лео Бельмонт і Фелікс Заменгоф. Да паэтаў першага пакалення Славянскай школы адносяцца Александр Дамбраўскас і Іван Селязнеў. Асобае месца займае Йозеф Вашэўскі, чыя повесць "На кірпічным заводзе (En la Brikejo) атрымала прэмію падчас першага конкурса эсперанта-літаратуры. Больш за ўсіх прадстаўнікоў другога пакалення Славянскай школы вылучаюцца чэшскі паэт Станіслаў Шулхоў адзін з першых стваральнікаў апавяданняў Іван Генадзевіч Шыраеў і «першы эсперанта-стыліст» Кабэ.

Паўночная школа[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленню Паўночнай школы спрыяў пачатак выдання часопіса «Lingvo internacia» у Швецыі ў 1895 годзе. а асноўных прадстаўнікоў адносяцца Магнус Нордэнсван, Вальдэмар Ланглет. Да паэтаў — Ланглет, Георгй Дзешкін.

Французская школа[правіць | правіць зыходнік]

Значным для станаўлення французскай школы стала творчасць першага французскага эсперантыста Луі дэ Бафрона. Да пачатку XX стагоддзя іншыя французскія эсперантысты пераймалі яго стыль, пакуль яго ўплыў не аслабеў і не ўтварыліся две самастойныя групы пісьменнікаў. Першая група аб'ядналася вакол прафесара Карла Бурле і парыжскага перыядычнага выдання «La Revuo». Пісьменнікі былі прыхільнікамі адкрытай моўнай палітыкі, увядзенню неалагізмаў і новых каранёў. Іншая група французскіх пісьменнікаў была супраць непатрэбных неалагізмаў у эсперанта. яны друкаваліся ў часопісе «Міжнародная мова» (Lingvo Internacia), а яе ліжарам быў прафесар-лінгвіст Тэафіл Кар. Літаратурная барацьба паміж групамі прывяла да стварэння эсперанталогіі, лінгвістычнай навукі аб эсперанта. Характэрным для гэтага перыяда было таксама павелічэнне колькасці навуковых прац на эсперанта і фарміраванне журналістскага стыля. французскай школе ўластна невялінкая паэзія. Найбольш яскравы яе прадстаўнік — франкамоўны швейцарскі эсператныст Эдмон Прыва. Значнай у літаратуры была і лнгвістычная праца Рэнэ дэ Сасюра, накіравнаная на абарону эсперанта ад прыхільнікаў мовы іда і з'яўляясь цэнтральнай ў распрацоўцы тэорыі слова ў эсперанта. Эсперантыст Анры Вальен — першы раманіст.

ІІ перыяд (1921—1930) Зрэлы рамантызм і росквіт літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткам новага перыяда ў эсперанта-літаратуры прынята лічыць выданне паэтычнага зборніка вянгерскага эсперантыста Кальмана Калачаі «Мір і сэрца» (Mondo kaj koro). У наступнае дзесяцігоддзе адбываецца росквіт эсперанта-літаратуры, дзякуючы шэрагы выдаючыхся пісьмпннікаў і паэтаў: Яўген Міхальскі, Дзьюла Багі, Мікалай Хахлоў і іншых.

ІІІ перыяд (1931—1951): Парнасіянізм і зрэласць літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку трэцяга перыяда выходзяць значныя для эсперанта кнігі: «Поўны слоўнік эсперанта» (Plena vortaro de Esperanto, 1930), «Нацятая струна» (Streĉita kordo, 1931), анталогія «Вечны букет» (Eterna bukedo, 1931), «Парнаскі даведнік» (Parnasa gvidlibro, 1932), пераклад «Пекла» Дантэ (Infero, 1933), «Поўная граматыка эсперанта» (Plena gramatiko de Esperanto, 1935). Пачынаючы з 1950 года Сусветная асацыяцыя эсперанта праводзіць конкурс літаатурных твораў у наступных намінацыях: арыгінальная проза на эсперанта; арыгінальная паэзія на эсперанта; арыгінальае эссэ на эсперанта на тэму мовы, літаратуры, гісторыі і сацыялогіі; арыгінальны твор для тэатра; дзіцячая кніга года, арыгінальна напісаная на эсперанта. Пісьменнікі гэтага перыяда:

IV перыяд (1952—1974): Постпарнасіянізм і мадэрнізм[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе пачынае выдавацца літаратурны журнал Literatura Foiro. У тым жа годзе выходзіць першае выданне самага аб'ёмнага тлумачальнага слоўніка эсперанта — Поўнага ілюстраванага слоўніка эсперанта (Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, PIV). Прыклады пісьменнікаў:

V перыяд (1975-наш час): Эксперыментальная паэзія, папулярызацыя рамана, постмадэрнізм[правіць | правіць зыходнік]

Падчас V перыяда ва многіх выпадках творы напісаныя на эсперанта перакладаюццца на нацыянальныя мовы. У свеце з'яўляецца больш выдавецтваў, друкуючых арыгінальныя і перакладныя творы на эсперанта. Падчас 60-га кангрэса ПЭН-клуба ў 1993 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні эсперантыстскай секцыі. У 2007 годзе быў выдадзены першы нумар літаратурнага часопіса Beletra Almanako. Пісьменнікі V перыяда:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта-літаратура[правіць | правіць зыходнік]