Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл
| Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл | |||
герб «Трубы» |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| Папярэднік: | Юры Фрэдэрык Радзівіл | ||
| Пераемнік: | Леан Уладыслаў Радзівіл | ||
| Нараджэнне: | 30 кастрычніка 1885 |
||
| Смерць: | 18 снежня 1935 (50 гадоў) |
||
| Пахаваны: | Нясвіж | ||
| Род: | Радзівілы | ||
| Бацька: | Юры Фрэдэрык Радзівіл | ||
| Маці: | Марыя Разалія з Браніцкіх | ||
| Жонка: | Дораці Паркер Дзікан | ||
| Дзеці: | Эльжбета Марыя Радзівіл | ||
Альбрэхт РАДЗІВІЛ (Антоній Альбрэхт Вільгельм Радзівіл; 30.10.1885, Берлін — 18.12.1935), палітычны дзеяч.
Сын Ежы Фрыдэрыка Радзівіла (1860—1914), ардыната нясвіжскага і клецкага.
У 1906 скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. У 1914 атрымаў ва ўласнасць Нясвіжскую і Клецкую ардынацыі. Фінансаваў стварэнне польскіх вайсковых часцей расійскай арміі, у 1917 — 1-ы польскі корпус Ю. Доўбар-Мусніцкага. Пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ездзіў у лістападзе 1918 разам з Р. Скірмунтам у Берлін і Швейцарыю забяспечыць ёй падтрымку. У лютым-кастрычніку 1919 падхарунжы 12-га палка польскіх уланаў. Пазней стаў адным з лідэраў кансерватыўнага лагера крэсовых землеўладальнікаў, віцэ-прэзідэнтам Саюза абаронцаў «крэсаў усходніх». 3 1922 фінансаваў віленскую газ. «Słowo» («Слова»), дзе публікаваліся матэрыялы па гісторыі і сучасным стане Нясвіжа.
Яго малодшы брат Леан Уладзіслаў Радзівіл у 1935-39 быў апошнім ардынатам нясвіжскім і клецкім.
Альбрэхт Радзівіл памёр у Варшаве, пахаваны ў Нясвіжы.
[правіць] Літаратура
- Шышыгіна-Патоцкая К.Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.
