Ігнацы Масціцкі
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
| Ігнацы Масціцкі | ||
|
||
|---|---|---|
| 4 чэрвеня 1926 — 30 верасня 1939 | ||
| Папярэднік: | Станіслаў Вайцяхоўскі | |
| Пераемнік: | Уладзіслаў Рачкевіч на эміграцыі | |
| Прафесія: | хімік | |
| Веравызнанне: | каталік | |
| Нараджэнне: | 1 снежня 1867 |
|
| Смерць: | 2 кастрычніка 1946 (78 гадоў) |
|
| Жонка: | Міхаліна Масціцкая Марыя Масціцкая |
|
Ігнацы Масціцкі (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Мяжанаў каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.).
Скончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб'явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі. Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.
