Артур Шапенгаўэр
| Артур Шапенгаўэр | |
| Arthur Schopenhauer | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
21 верасня 1860 (72 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Кірунак: | |
| Значныя ідэі: | |
| Аказалі ўплыў: |
Імануіл Кант, Платон, Гётэ, Берклі, Джон Лок, Будызм, Спіноза, Дэвід Юм, Упанішады |
| Паслядоўнікі: |
Зігмунд Фрэйд, Карл Краус, Альберт Эйнштэйн, Фрыдрых Ніцшэ, Карл Попер, Жан-Поль Сартр, Леў Талстой |
Артур Шапенгаўэр (ням.: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — 21 верасня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф.
Адзін з самых вядомых мысляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філасофію Імануіла Канта і філасофскія ідэі Усхода (у яго кабінеце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідзія, Цыцэрона і іншых, крытыкаваў сваіх сучаснікаў Гегеля і Фіхтэ. Называў існы свет, у супрацьпастаўленне сафістычным, як ён выказваўся, ізмышленнем Лейбніца, — «найгоршым з магчымых светаў», за што атрымаў мянушку «філосафа песімізму».
Асноўная філасофская праца — «Свет як воля і ўяўленне» (1819), каментаваннем і папулярызацыяй якой Шапенгаўэр займаўся да самой смерці.