Альберт Эйнштэйн

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Альберт Эйнштэйн
Альберт Эйнштэйн

Альбе́рт ЭЙНШТЭ́ЙН (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879 - 18 красавіка 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядомая эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў ў 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы "за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту".

Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая увязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. Сярод іншых прац - рэлятывісцкая касмалогія, капілярнае дзеянне, крытычнае выпраменьванне, класічныя праблемы статыстычнай механікі і іх прыкладанне да квантавай тэорыі, тлумачэнне броўнаўскага руху малекул, верагоднасць пераносу атамаў, квантавая тэорыя монаатамнага газу, цеплавыя уласцівасці святла з нізкай шчыльнасцю выпраменьвання (якія заклалі фундамент тэорыі фатонаў), тэорыя выпраменьвання уключна з вымушанай эміссіяй, канцэпцыя адзінай тэорыі поля, і геаметрызацыя фізікі.

Альберт Эйнштэйн стварыў болей за пяцьдзесят навуковых прац.

[правіць] Навучанне

Альберт Эйнштэйн нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Ульме, Германія. Яго бацька, Герман Эйнштэйн, быў гандляром і інжынерам. Маці Альберта - Паўліна Эйнштэйн.

Праз паўтары месяцы сям'я пераязджае ў Мюнхен, дзе пазней Альберт пачаў сваё навучанне ў гімназіі Люітпольд. Пазней сям'я пераязджае ў Італію, і Альберт працягвае навучанне ў Аараў, Швейцарыя, а ў 1896 годзе паступае ў федэральную палітэхнічную школу ў Цюрыхе, дзе вучыцца на настаўніка фізікі і матэматыкі. Ў 1901 годзе, тым самым, у які Альберт атрымлівае дыплом, ён атрымаў швейцарскае грамадзянства, і, не знайшоўшы працы настаўніка, займае пасаду тэхнічнага асістэнта ў Швейцарскім патэнтным офісе. У 1905 годзе атрымлівае ступень доктара.

[правіць] Навуковая праца

У час працы ў патэнтным офісе, а таксама ў свой вольны час, Эйнштэйн стварае большасць сваіх заўважных прац, і ў 1908 атрымлівае прыват-дацэнта ў Берне. Ў 1909 становіцца прафесарам у Цюрыхе, ў 1911 - прафесарам тэарэтычнай фізікі ў Празе, вяртаецца ў Цюрых у наступным годзе, каб заняць такую ж пасаду. У 1914 атрымлівае пасаду дырэктара ў Фізічным Інстытуце Кайзера Вільгельма і прафесара ў Берлінскім Універсітэце. Становіцца грамадзянінам Германіі ў 1914 і застаецца ў Берліне да 1933 году, калі пераглядае грамадзянства па палітычным прычынам і эмігрыруе ў Амерыку, каб заняць пасаду прафесара тэарэтычнай фізікі ў Прынстане. Становіцца грамадзянінам Злучаных Штатаў у 1940 і застаецца ім да 1945.

На іншых мовах