Астравы Натуна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Натуна
Anambas
Анамбас і Натуна.gif
Каардынаты: Каардынаты: 4°00′00″ пн. ш. 108°15′00″ у. д. / 4° пн. ш. 108.25° у. д. (G) (O) (Я)4°00′00″ пн. ш. 108°15′00″ у. д. / 4° пн. ш. 108.25° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Паўднёва-Кітайскае мора
Колькасць астравоў 272
Найбуйнейшы востраў востраў Натуна-Бесар
Агульная плошча 1 993 км²
Найвышэйшы пункт 1 035 м
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Астравы Натуна (Інданезія)
Астравы Натуна
Насельніцтва (2010) 69 319 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 34,781 чал./км²
Гавань Серасан

Астравы Натуна (індан.: Kepulauan Natuna) — архіпелаг ў Паўднёва-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 1993 км². Насельніцтва (2010 г.) - 69 319 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ланцуг з 272 астравоў Натуна размешчаны на поўдні Паўднёва-Кітайскага мора. Ён знаходзіцца ўсяго ў 67 км ад паўночнага ўзбярэжжа вострава Калімантан, у 532 км ад паўднёвага ўзбярэжжа В'етнама, у 138 км на ўсход ад астравоў Анамбас, у 1030 км на поўнач ад Джакарты, у 8968 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Большасць астравоў з'яўляюцца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Берагі атачаюць каралавыя рыфы. На многіх астравах заўважны выхады граніту, якія месцамі фарміруюць горы і ўзгоркі. Найвышэйшы пункт — гара Ранаі (1035 м) на востраве Натуна-Бесар. Не далёка ад яе знаходзіцца прыродны парк Аліф, дзе на плошчы 3 га можна бачыць скалы самых незвычайных форм. На шэльфе каля астравоў знойдзены значныя запасы прыроднага газу.

Клімат трапічны мусонны. Сярэдняя тэмпература +27,1° C. Найбольш сухая пара году — з сакавіка да ліпеня.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Прыродны свет астравоў Натуна адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю. На многіх астравах захаваліся лясы. Тут знойдзены 71 від птушак, у тым ліку рэдкія папугаі, галубы і арлы. На астравах Натуна таксама жывуць прыматы (Presbytis natunae), марскія чарапахі, яшчаркі і г. д. Не меншую цікавасць ўяўляе жывёльны свет мясцовых каралавых рыфаў. Навуковая экспедыцыя 2002 г. выявіла сярод насельнікаў рыфаў вялікую колькасць эндэмікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Натуна здаўна былі вядомы рыбакам і гандлярам з Паўднёвага Кітая і Паўднёва-Усходняй Азіі. У XVI - XVII стст. яны былі захоплены малайцамі з поўдня паўвострава Малака, якія стварылі на ім некалькі дробных дзяржаўных аб'яднанняў, залежных ад султанаў Джохара. У 1824 г. Натуна фармальна былі падпарадкаваны Галандыі. У 1940 - 1944 гг. акупаваны Японіяй. У 1949 г. абвешчаны часткай Інданезіі.

Цікавасць да астравоў Натуна з боку цэнтральнага ўрада Інданезіі ўзнікла толькі з 1970 г. у сувязі з адкрыццём значных запасаў газу на шэльфе каля астравоў (каля 40% ад усіх запасаў газу. Свае прэтэнзіі на гэтыя землі таксама выказаў Кітай. У 1995 г. кітайскае кіраўніцтва адмовілася ад саміх астравоў, але не ад марскіх тэрыторый. Прамысловая здабыча газу вядзецца інданезійскімі і іншаземнымі кампаніямі з 1999 г. У асноўным, ён паступае на перапрацоўку ў Малайзію і Сінгапур. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць транзітны гандаль і турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]