Беларусы Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́сы Нарве́гіібеларуская дыяспара ў Каралеўстве Нарвегія.

Першыя беларускія грамадзяне, якія пераехалі ў Нарвегію, зарэгістраваны Цэнтральным статыстычным бюро Нарвегіі (SSB) ў 1993 годзе. Станам на 2021 год у Нарвегіі зарэгістравана 1286 выхадцаў з Беларусі[1], яны жывуць у розных рэгіёнах краіны, найбольшая колькасць ў сталічным рэгіёне Нарвегіі — Осла.

Беларускія ваеннапалонныя ў гады Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны некалькі тысяч ваеннапалонных беларусаў, а таксама остарбайтараў[ru], выкарыстоўвалі на тэрыторыі Нарвегіі як рабочую сілу на буйных прадпрыемствах, у тым ліку Нарвежскіх дзяржаўных чыгунках[ru] (NSB), Norsk Hydro[ru], Нарвежскай дарожнай адміністрацыі[en] (Statens Veivesen) і Orkla[ru]. Многія ваеннапалонныя змаглі вярнуцца на радзіму пасля вайны. Падчас вайны на тэрыторыі Нарвегіі нарадзілася 11 беларускіх дзяцей, якія са сваімі маці таксама вярнуліся ў Беларусь. Некалькі сотняў беларусаў пахавана на ваенных могілках ў розных месцах Нарвегіі. Пасля 2020 года ідэнтыфікацыяй месцаў паходжання суайчыннікаў, чые магілы знаходзяцца на тэрыторыі Нарвегіі, займаецца суполка «РАЗАМ»[2].

Суполка беларусаў Нарвегіі «РАЗАМ»[правіць | правіць зыходнік]

У Нарвегіі дзейнічае згуртаванне беларусаў «Суполка беларусаў Нарвегіі РАЗАМ»[3], заснаванае ў 2020 годзе. Суполка прадстаўляе інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Нарвегіі, мае мэтай наладжванне камунікацыі паміж беларускай і нарвежскай культурай і грамадствам, беларусамі і нарвежцамі.[4]

Суполка праводзіць сустрэчы і мерапрыемства, у тым ліку Дні беларускага кіно ў Нарвегіі.

Адной з важных задач суполкі была змена афіцыйнай назвы Беларусі ў нарвежскай мове з «Hviterussland» (літаральна «Белая Расія») на «Belarus». Афіцыйная змена назвы Беларусі ў Нарвегіі адбылася 29 траўня 2022 года.

У чэрвені 2023 года пад уплывам арганізацыі створана парламенцкая група у падтрымку дэмакратычнай Беларусі на чале з дэпутатамі з Цэнтральнай, Левай і Правай партыі.[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Innvandrere og norskfødte med innvandrerforeldre - Tabeller - SSB. web.archive.org (1 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  2. Søk etter krigsgraver i Norge- Krigsgraver.no. krigsgraver.no. Праверана 5 жніўня 2023.
  3. Belarusisk forening i Norge Razam . Belarusisk forening i Norge RAZAM (11 кастрычніка 2020). Праверана 5 жніўня 2023.
  4. Belarusisk Forening i Norge RAZAM . www.facebook.com. Праверана 5 жніўня 2023.
  5. Altinget - Alt om politikk: altinget.no. www.altinget.no. Праверана 5 жніўня 2023.