Музыка Беларусі
Вытокі беларускага музычнага мастацтва — у народнай творчасці ўсходніх славян. Першымі носьбітамі музычнага прафесіяналізму былі скамарохі, музыкі (лірнікі, дудары, гусляры, цымбалісты, скрыпачы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах. У эпоху Сярэднявечча атрымала пашырэнне царкоўная музыка. Асяродкамі царкоўнай і свецкай музычнай культуры 16 — 17 ст. былі брацкія школы, музычныя буры пры калегіумах і манастырах, якія мелі капэлы, тэатры, ставілі спектаклі. У 18 — пачатку 19 ст. значную ролю ў фарміраванні прафесійнага кампазітарскага і выканальніцкага мастацтва адыгралі магнацкія тэатры, капэлы, балетныя і музычныя школы, дзе пераважна працавалі запрошаныя з заходнееўрапейскіх краін кампазітары, дырыжоры, спевакі. Пры народных вучылішчах, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках — музычна-драматычныя гурткі. У 1920 — 30-я гады разгарнулі актыўную творчую дзейнасць кампазітары М. Чуркш, М. Аладаў, Я. Цікоцкі, М. Анцаў, Р. Пукст, А. Туранкоў, В. Яфімаў і інш.
У другой палове 20 ст. узрасла цікавасць кампазітараў да маральна-філасофскай праблематыкі, адбываліся якасныя змены, часам апазіцыйныя да традыцый і папярэдніх жанравых і стылявых нарматываў, што выявіліся, напрыклад, у творчасці Л. Абеліёвіча, Я. Глебава, С. Картэса, Дз. Смольскага, А. Янчанкі і інш. У жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Ю. Семяняка, Р. Сурус, У. Кандрусевіч, Я. Глебаў, А. Мдывані і інш.
Шмат увагі беларускія кампазітары надаюць тэатральнай музыцы і кінамузыцы. Праводзяцца шматлікія музычныя міжнародныя і рэспубліканскія фестывалі, у тым ліку «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі базар», Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», фестываль этнічнай і неафолькавай музыкі «Crivia Aeterna» і інш.
З 1980-х гадоў пачала актыўна развівацца поп-музыка і рок-музыка. У галіне эстраднай музыкі адбываліся якасныя змены, выкліканыя зваротам да фальклорных крыніц, асаблівасцямі сучаснай манеры выканання, узаемаўплывамі розных жанраў («Песняры», «Сябры», «Верасы» і інш.) Найбольш плённа ў жанры песні працуюць кампазітары І. Лучанок, У. Буднік, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, Ю. Семяняка, Э. Ханок, І. Палівода, А. Елісеенкаў.
З 2004 года Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у конкурсе Еўрабачанне.
Змест |
Вядучыя музычныя калектывы [правіць]
- Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь
- Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь
- Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр
- Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча
- Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Г. Шырмы
- Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры»
- вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры»
Навучальныя ўстановы [правіць]
Адным з арганізатараў Беларускага музычнага тэхнікума і Беларускай кансерваторыі з'яўляецца Мікалай Ільіч Аладаў.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. І. Кампазітары Беларусі. — Мн. : Беларусь, 1997. — 400 с., іл.
| Краіны Еўропы: Музыка | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |