Вадзяны арэх плывучы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вадзяны арэх плывучы
Illustration Trapa natans1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Міртакветныя

Сямейства:

Вадзянаарэхавыя

Род:

Вадзяны арэх

Від:

Вадзяны арэх плывучы

Навуковая назва

Trapa natans L.

ITIS   27170
NCBI   22666

Вадзяны арэх плывучы, або чылім (Trapa natans) — водная расліна сямейства вадзянаарэхавых.

Змест

[правіць] Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна з разеткай лісця дыяметрам 10—30 см, якая плавае на вадзе, і тонкім разгалінаваным падводным сцяблом даўжынёй 60—160 см, каля асновы з пучкамі доўгіх ніткападобных каранёў. Падводнае лісце рэдукаванае, супраціўнае, лінейнае, рана ападае; надводнае (15—20) — скурыстае, рамбічнае, няроўназубчастае, на доўгіх чаранках з пухіравата-ўздутымі поласцямі, якія ўтрымліваюць разетку лісця на вадзе. Кветкі адзіночныя, белыя, у пазухах надводнага лісця. Плод — цвёрдая арэхападобная касцянка з 4 або 2 рогападобнымі выступамі (адсюль народная назва расліны — «чортаў арэх»), на канцах якіх востразазубраныя калючкі (лёгка абламваюцца). На адной расліне да 10—15 пладоў.

[правіць] Распаўсюджанне

Зараснікі чыліма на возеры (Кітай)

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Месцы росту: прыбярэжныя зоны слабапраточных або стаячых эўтрофных вадаёмаў, часцей поймавыя азёры і старыцы, затокі рэк глыбінёй 50—200 см, на глеістым грунце ў вадзе, багатай жалезам.

Утварае шчыльныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзіночнымі экземплярамі. На Беларусі рэліктавы від, які знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэала — асноўныя месцазнаходжанні сканцэнтраваны ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-ўсходняй частцы краіны (расце на азёрах Цёста, Азярок[1] і інш.).

Вырошчваецца акварыумістамі.

[правіць] Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў ліпені — жніўні, пладаносіць у верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Самаапыляльнік. Плады захоўваюць усходжасць да 50 гадоў. Для прарастання насення патрэбен перыяд спакою 4—6 месяцаў і прагрэў вадаёму не ніжэй 10—12 °C.

[правіць] Ахова

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.

Зноскі

  1. Рэдкія і экзатычныя // Родная прырода

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах