Востраў Тыніян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тыніян
Tinian
SaipanTinianAquijan.png
Каардынаты: Каардынаты: 15°00′00″ пн. ш. 145°38′00″ у. д. / 15° пн. ш. 145.633333° у. д. (G) (O) (Я)15°00′00″ пн. ш. 145°38′00″ у. д. / 15° пн. ш. 145.633333° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Марыянскія астравы
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of the Northern Mariana Islands.svg Паўночныя Марыянскія астравы
Тыніян (Ціхі акіян)
Тыніян
Тыніян
Плошча 101,01 км²
Найвышэйшы пункт 171 м
Насельніцтва (2010) 3 136 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 31,046 чал./км²
Узбярэжжа
Commons-logo.svgТыніян на Вікісховішчы 

Тынія́н (англ.: Tinian) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 101,01 км². Насельніцтва (2010 г.) — 3 136 чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Тыніян знаходзіцца ў 8 км на паўднёвы захад ад вострава Сайпан, аддзелены ад яго Сайпанскім пралівам. Мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Большая частка паверхні складзена вапнякамі з вялікай колькасцю карставых пустэч. Яны фарміруюць знакамітыя пячоры Тыніяна. Найвышэйшы пункт - гара Ласо (171 м).

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 24 да 31° C на працягу года. Максімум ападкаў прыпадае на верасень (каля 325 мм).

Прырода вострава значна зменена чалавекам. Лясы, якія пакрывалі большую частку сушы, былі знішчаны ў 1920-ыя гг. пры стварэнні плантацый цукровага трыснягу. Прырода таксама пацярпела ад ваенных дзеянняў перыяду II Сусветнай вайны. Былі створаныя пусткі, якія ў пасляваенны час засадзілі пустазельнымі раслінамі накшталт Leucaena Glauca. У нашы дні зараснікі гэтых раслін займаюць значныя тэрыторыі. На ўзбярэжжы вырошчваюць какосавыя пальмы. Фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, пацукамі, крабамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тага

Першымі насельнікамі Тыніяна былі чамора, якіх у XVIII ст. іспанскія каланізатары перасялілі на Гуам. У спадчыну ад старажытных жыхароў захаваўся мегалітычны помнік Тага. У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Тыніян перасяліліся рэфалуваш.

У 1899 г. востраў перайшоў пад кантроль Германіі, а ў 1914 г. - Японіі. Японцы стварылі плантацыі цукровага трыснягу. Адбываўся працэс перасялення японскіх рабочых і спецыялістаў, а таксама ваенных.

У 1944 г. Тыніян стаў месцам кровапралітных баёў паміж войскамі Японіі і ЗША. Амерыканцы захапілі востраў і ператварылі яго ў моцную ваенную базу. Адсюль у 1945 г. узляталі самалёты для таго, каб скінуць атамныя бомбы на японскія гарады.

У пасляваенную пару Тыніян уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, з 1978 г. - у склад Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Тыніян складае асобны муніцыпалітэт. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сан-Хасэ. Значную частку вострава займае амерыканская ваенная база, на якой працуюць мясцовыя жыхары. Акрамя таго, тыніянцы займаюцца сельскай гаспадаркай. Вырошчваюць гародніну і разводзяць кароў. На Тыніяне працуюць 2 аэрапорты (грамадзянскі і ваенны), 2 газавыя станцыі і 1 казіно. Развіваецца турызм.

Для аховы прыродных і гістарычных каштоўнасцяў створаны нацыянальны парк.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]