Віла Баргезэ
| Віла Баргезэ | |
| Villa Borghese | |
Віла Баргезэ. Храм Эскулапа. |
|
| Тып |
Ландшафтны парк |
|---|---|
| Архітэктар |
Фламініа Панцыа |
| Месцазнаходжанне | |
| Плошча |
80 га |
|
|
|
|
|
|
Віла Баргезэ (іт. Villa Borghese) — вялікі ландшафтны парк у прыроднай англійскай манеры ў Рыме, мае некалькі будынкаў, музеяў: Галерэя Баргезэ (Galleria Borghese), якая мае багаты збор твораў мастацтва, сярод якіх нямала сапраўдных шэдэўраў; Нацыянальны музей віла Джулія (Museo Nazionale Villa Giulia), які мае найбуйнейшую калекцыю этрускага мастацтва, і Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва (Galleria Nazionale d’Arte Moderna), якая дае ўяўленне аб усіх асноўных мастацкіх плынях пачынаючы з XIX ст. у парку таксама размешчаны атракцыёны. Гэта трэці па велічыні грамадскі парк у Рыме (80 гектараў ці 148 акраў) пасля парку Віла Дорыа Памфілі і Вілы Ада.
Калісьці землі ў гэтым раёне належалі сямейству Баргезэ, і ў XVII ст. Кардынал Шыпіёнэ Баргезэ, пляменнік Папы Паўла V і заступнік Берніні стварыў на месцы былых вінаграднікаў парк. У XIX ст. вялікая частка парку была аформлена ў англійскім стылі. Напачатку XX стагоддзя (1903) ён быў набыты дзяржавай і перададзены ў дарунак гораду. У Вілу Баргезэ вядуць Іспанскія прыступкі, другі ўваход знаходзіцца з боку плошчы Папола.
Да 1807 года на віле захоўвалася скульптура Баргезскі барэц.
Галерэя [правіць]
-
Вадзяны гадзіннік у віле Баргезэ
-
Храм Мінервы
Спасылкі [правіць]
- Віла Баргезэ — інфармацыя пра гісторыю парку
- The Villa Borghese in 1807: a 3D reconstruction of the decorated facades (фр.) (англ.)