Віла Фарнезіна
| Віла | |
| Краіна | Італія |
| Горад | Рым |
| Будаўніцтва | 1506—1510 гады |
|
|
|
| Віла Фарнезіна на |
|
Віла Фарнезіна (іт. Villa Farnesina) — помнік архітэктуры і жывапісу Высокага Адраджэння, размешчаны на левым беразе Тыбра ў Рымскім раёне Трастэверэ.
Віла была пабудавана ў 1506—1510 гг. для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы па праекце Бальдасарэ Перуцы. Гэта была першая ў Рыме віла палегчанага, «павільённага» тыпу, адкрытая ў бок саду і рэкі, без унутраных панадворкаў і пакояў для аўдыенцый. Закліканы падмануць вочы сценапіс лоджый належыць пэндзлю Рафаэля, Джуліа Рамана, Себасцьяна дэль П'ёмба і іль Садомы.
У 1577 годзе вілу набыло сямейства Фарнезэ, якое спачатку разлічвала злучыць яе адмысловым мастом з палаца Фарнезэ, размешчаным на другім баку Тыбра. Віла захавала імя Фарнезэ і ў XVIII стагоддзі, калі ёю валодалі неапалітанскія Бурбоны, зараз жа ў ёй засядае старадаўняя «акадэмія рысевокіх».