Вітарыяна
| Помнік | |
|
Помнік Віктару Эмануілу II (Вітарыяна)
Il Monumento nazionale a Vittorio Emanuele II (o Vittoriano) |
|
| Вітарыяна, Рым | |
| Краіна | Італія |
| Месцазнаходжанне | Рым, Плошча Венецыі |
| Аўтар праекта | Джузэпэ Саконі |
| Будаўніцтва | 1885—1911 гады |
| Помнік Віктару Эмануілу II (Вітарыяна) на |
|
Вітарыяна (іт. Il Vittoriano) — манумент у гонар першага караля аб'яднанай Італіі Віктара Эмануіла II. Размяшчаецца на Венецыянскай плошчы ў Рыме, на схіле Капіталійскага ўзгорка.
Змест |
Гісторыя, вонкавы від, музеі[правіць]
Праект быў распрацаваны Джузэпэ Саконі ў ампірным духу старажытнарымскай архітэктуры. Будаўніцтва працягвалася з 1885 па 1911 гады. Часткай манумента з'яўляецца дванацаціметровая бронзавая конная статуя караля. Пад ёй знаходзіцца магіла Невядомага салдата, так званы «Алтар Айчыны».
У Вітарыяна размяшчаюцца два музея: Рысарджымента і сцягоў ваеннага флота. Манумент характарызуецца празмернай эклектыкай і нагрувашчваннем розных дэталяў, характэрных для старажытнарымскіх збудаванняў (калоны, барэльефы, статуі і інш.). Па меркаванні многіх, помнік вылучаецца сярод іншых рымскіх будынкаў, таму сярод рымлян распаўсюджаны розныя паблажліва-пагардлівыя найменні гэтага манумента: «Пішучая машынка» («Macchina da Scrivere»), «Вясельны торт», «Устаўная сківіца» і іншыя.
З'яўленне ў масавай культуры[правіць]
Вітарыяна быў знішчаны маланкамі ў фільме "Зямное ядро: Кідок у апраметную".
Фатаграфіі[правіць]
-
Від ад Калізея
-
Конная статуя Віктара Эмануіла II
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітарыяна
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |